Скажы НЕ смяротнаму пакаранню

Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Amnesty International выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння.

Мы лічым, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека. Смяротнае пакаранне мы расцэньваем як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Мы цвёрда перакананыя: нішто не можа апраўдаць наўмыснае і бязлітаснае пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы.

Падпішы петыцыю
супраць смяротнага пакарання
Ужо падпісаліся 15 891 чалавек

Пасля Другой сусветнай вайны сусветная супольнасць пераасэнсавала каштоўнасць кожнага чалавечага жыцця і дэкларавала права на жыццё кожнага чалавека незалежна ад яго сацыяльнага статусу. У 1971 г. Рэзалюцыя ААН стала першым крокам да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання. На сённяшні дзень агульная колькасць дзяржаваў, якія адмянілі смяротнае пакаранне заканадаўча ці не прымяняюць яго на практыцы, складае 140 з 192.

Беларусь з’яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на пост-савецкай прасторы, якая штогод прымяняе смяротнае пакаранне ў дачыненні да сваіх грамадзянаў. Нягледзячы на ўзятыя абавязальніцтвы як сябра Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) “прадастаўляць грамадскасці інфармацыю адносна прымянення смяротнага пакарання”, усе звесткі аб вынесеных і прыведзеных у выканання прысудах з'яўляюцца засакрэчанымі.


Смяротнае пакаранне не ўжываецца

Навіны