Пайшла з жыцця вялікая абаліцыяністка, якая шмат гадоў дапамагала ў барацьбе за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

Тамара Чыкунова. Фота: naviny.by
Тамара Чыкунова. Фота: naviny.by

Самотную вестку паведаміў 31 сакавіка сайт супольнасці Святога Эгідзія: у Італіі пайшла з жыцця вялікая абаліцыяністка, прыхільніца адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце і шматгадовая сяброўка кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Тамара Чыкунова.

Сяброўства Тамары Чыкуновай з супольнасцю Святога Эгідзія пачалася яшчэ ў 2002 годзе з яе ліста за адмену смяротнага пакарання ва Узбекістане, пасля чаго праваабаронца далучылася да  Фонда сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакаранняу Сант-Эджыдзіа.

А пачалася яе дзейнасць яшчэ ў 1999 годзе , калі яе сын Дзмітрый быў несправядліва прысуджаны да смяротнага пакарання і неўзабаве расстраляны ў Узбекістане: яму было 29 гадоў. Маці не была папярэджаная пра пакаранне і нават не змагла развітацца з ім у апошні раз. Ёй не вярнулі нават цела сына, як гэта прадугледжваў узбекскі закон для ўсіх прысуджаных да смяротнага пакарання.

Сустрэча Тамары Чыкуновай і Папы Рымскага Францішка ў верасні 2016 года. Фота з асабістага архіву Тамары Чыкуновай
Сустрэча Тамары Чыкуновай і Папы Рымскага Францішка ў верасні 2016 года. Фота з асабістага архіву Тамары Чыкуновай

Дзякуючы яе актыўнаму пасярэдніцтву ў арганізацыі і з дапамогай добрых адвакатаў, Тамара Чыкунова дапамаглі выратаваць жыццё 23 прысуджаным да смяротнага пакарання, удалося замяніць смяротны прысуд на пажыццёвае зняволенне або пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Яе дзейнасць, падтрыманая суполкай Святога Эгідыя на міжнародным узроўні, прывяла да адмены смяротнага пакарання ва Узбекістане 1 студзеня 2008 года.

Да актыўнай дзейнасці за адмену смяротнага пакарання Тамару Чыкунову прывяла асабістая трагедыя: яна заснавала грамадскую арганізацыю "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў" у 2000 годзе ва Узбекістане.  За адмену смяротнага пакарання ва Узбекістане арганізацыя змагалася восем гадоў: з 1 студзеня 2008 года ў краіне афіцыйна адменены гэты від пакарання.

Шмат намаганняў Тамара Чыкунова прыклала і да адмены смяротнага пакарання ў Беларусі, часта наведвала нашую краіну, сустракалася са сваякамі растраляных і асуджаных да смяротнага пакарання, праводзіла сустрэчы з грамадскасцю, зваярталася ад імя сваёй арганізацыі да прэзідэнта Беларусі з просьбай аб памілаванні, прымала ўдзел у многіх мерапрыемствах і выставах, якія праводзіла кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі”.

2021-04-01-10_16_30-osla-kangres-2016-1.
Валянцін Стэфановіч, Тамара Чыкунова, Сані Джэкабс і Андрэй Палуда на 6-ым Сусветным кангрэсе супраць смяротнага пакарання. У 1976 годзе Сані Джэкабс была прысуджаная да смяротнага пакарання за забойства двух паліцэйскіх у Фларыдзе. У выніку, яе апраўдалі і вызвалілі.

За сваю дзейнасць праваабаронца адзначана шэрагам прэстыжных узнагарод, у тым ліку германскай Нюрнбергскай прэміяй у абарону правоў чалавека (2005), медалём Нацыянальнай кансультатыўнай камісіі Францыі па правах чалавека «Свабода, Роўнасць, Братэрства» (2005), медалём італьянскага горада Генуя ў рамках руху «Гарады за жыццё - гарады супраць смяротнага пакарання» (2009), французскім нацыянальным ордэнам Ганаровага Легіёна (2010). Была намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру 2005.

Сябры “Вясны” глыбока смуткуюць з вялікай стратай, які панёс міжнародны абаліцыяністычны рух. Памяць пра змагарку за адмену смяротнага пакарання ў тым ліку і ў Беларусі назаўсёды застанецца ў сэрцах беларускіх праваабаронцаў! 

Фота

Сустрэча Тамары Чыкуновай і Папы Рымскага Францішка ў верасні 2016 года. Фота з асабістага архіву Тамары Чыкуновай

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны