Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 3 траўня:

Падзея: Палата прадстаўнікоў у двух чытаннях прыняла папраўкі ў Крымінальны кодэкс, якія ўводзяць смяротнае пакаранне за замах на акт тэрарызму.

“Падавалася, што ну куды ўжо горш можа быць з правамі чалавека ў нашай краіне — але, як паказвае практыка, што можа”, — кажа каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Размаўляем з ім пра тое, чаго чакаць ад такіх зменаў, пра выпадкі аднаўлення смяротнага пакарання ў іншых краіных і мараторый у Расіі, які прапанаваў скасаваць Дзмітрый Мядзведзеў.

А ў Варшаве з гэтай нагоды прайшла акцыя беларусаў, дзе асудзілі такія папраўкі ў Крымінальны кодэкс.

Крымінальны пераслед: жыхар Брэста напісаў “No war”— і яго асудзілі. А праваабаронца з Оршы Ігар Казмярчак даведаўся, што на яго ў “Дзень смеху” завялі крыміналку за “абразу прэзідэнта”.

“Мабыць, мяне так павіншавалі”, — жартуе сам праваабаронца і дадае, што гэта далёка не першая яго крыміналка ў жыцці (і распаўсюд парнаграфіі, і фальшываманецтва).

Каментар: Трэцяга траўня — Сусветны дзень свабоды друку. У гэты дзень штогод уручаецца сусветная прэмія ЮНЭСКА імя Гільерма Кано. А сёння лаўрэатамі прэміі ўпершыню сталі беларусы, і ў першыню — не журналіст ці асоба, а цэлая арганізацыя: Беларуская асацыяцыя журналістаў. У мінулым годзе прэмію атрымала будучая Нобелеўская лаўрэатка, а ў 2007 пасмяротна — Ганна Паліткоўская. Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец узрушаны такім суседствам.

Па-за межамі: Некалькі падзей, звязаных з Беларуссю, якія па-за яе межамі прайшлі на мінулым тыдні:

  • Прэзентацыя ў Вільні зборнікаў-галасоў сведкаў пратэстаў, арыштаў, катаванняў: “Галасы Беларусі 2020” і “Галасы Беларусі 2021”;
  • Чарнобыльскае шэсце ў Вільні ў параўнанні з шэсцямі ў Беларусі;
  • Абноўленая ў Беластоку інсталяцыя, прысвечаная двум палітзняволеным у Беларусі прадстаўнікам польскай меншасці: старшыні Саюза палякаў Анжаліцы Борыс і журналісту Анджэю Пачобуту.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гуртоў “UNIA”, “Мутнае вока” і “Голая манашка”. Былы гітарыст гэтых гуртоў і палітвязень Васіль Ярмоленка быў асуджаны да трох год "хіміі" за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту.

ўдыёзапіс выпуску:

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны