Зміцер Вайцюшкевіч: “Я далучаюся да кампаніі супраць смяротнага пакарання!” (Відэа)

Зміцер Вайцюшкевіч.
Зміцер Вайцюшкевіч.


Зміцер Вайцюшкевіч, таленавіты і папулярны беларускі музыка, былы ўдзельнік гуртоў “Палац”, “Kriwi”, лідэр і мастацкі кіраўнік “WZ-Orkiestra”, падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання і вызначыў галоўную прычыну, чаму ён далучыўся да кампаніі.   

 

“Я далучаюся да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў нашай краіне з розных прычынаў. Самае галоўнае — каб не забівалі нявінных.

 

Падтрымліваю зварот да беларускіх уладаў, таму што лічу, што прыходзіць час зразумець, хто мы такія, адкуль бярэцца зло і хто мае права судзіць і як судзіць. Рэчы складаныя і рэчы простыя…

 

Вельмі не хацелася б, каб забівалі людзей нявінных, таму што часам так здараецца”.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны