Р. Васілевіч пра смяротнае пакаранне: Сурова, але справядліва

Суровымі, але справядлівымі лічыць генеральны пракурор Рыгор Васілевіч вынесеныя сёлета беларускімі судамі два смяротныя прыгаворы. Пра гэта ён заявіў у гутарцы з журналістамі 19 жніўня.

Нагадаем, 29 чэрвеня да вышэйшай меры пакарання Брэсцкі абласны суд прыгаварыў 30‑гадовага жыхара Драгічынскага раёна за забойства сямі пажылых жанчын. 17 ліпеня Мінскі абласны суд прызначыў смяротную кару 25‑гадоваму жыхару Салігорскага раёна, які быў прызнаны вінаватым у забойстве двух работнікаў СПК «Бальшавік‑Агра», якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты.

«Гэтая мера адказнасці суровая, але справядлівая. Пакуль наш Крымінальны кодэкс не зменены ў гэтай частцы, і Канстытуцыя дапускае прымяненне смяротнай кары», — сказаў генпракурор.

Ён упэўнены, што прымяненне смяротнай кары за такія злачынствы «цалкам абгрунтаванае».

Варта зазначыць, што розныя міжнародныя арганізацыі ўжо працяглы час заклікаюць Беларусь увесці мараторый на смяротную кару.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны