Сьямротнае пакараньне ў Вярхоўным судзе

 2 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі па справе Васіля Юзэпчука, які 29 чэрвеня Брэсцкім абласным судом быў прыгавораны да смяротнай кары. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў ВС.

За ўчыненне серыі забойстваў пажылых жанчын абласны суд прыгаварыў 30-гадовага жыхара Драгічынскага раёна Васіля Юзэпчука да смяротнай кары, яго 28-гадовага хаўрусніка Сяргея Гучэнку — да пажыццёвага зняволення з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі асаблівага рэжыму.

Як БелаПАН паведамляў раней, першы з іх прызнаны вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных п. 12, 15, 16 ч. 2 арт. 139 (забойства пры абцяжваючых абставінах), ч. 2 і 3 арт. 207 (разбой), другі — вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных п. 12, 15, 16 ч. 2 арт. 139 і ч. 3 арт. 207 Крымінальнага кодэкса.

У судзе было ўстаноўлена, што з лістапада 2007 года па студзень 2008 года злачынцы ўчынілі ў Драгічынскім раёне чатыры забойствы пажылых адзінокіх жанчын. Яшчэ два аналагічныя забойствы Юзэпчук учыніў у адзіночку. Апрача таго, суд палічыў даказаным учыненне апошнім разбою на тэрыторыі Гарадзенскай вобласці.

Усе забойствы былі ўчынены з мэтай завалодання грашовымі сродкамі пажылых жанчын. Пяці з іх было больш за 70 гадоў.

30-гадовы злачынца, раней двойчы судзімы, быў знаёмы са сваімі ахвярамі. Ён падпрацоўваў у іх па гаспадарцы. Калі жанчыны запрашалі яго ў дом, стараўся даведацца, дзе яны захоўваюць грошы. У дамы ахвяраў злачынцы пранікалі ноччу. Юзэпчук душыў жанчын, хаўруснік трымаў, не даючы супраціўляцца.

Другі сёлета смяротны прыгавор быў вынесены Мeнскім абласным судом 17 ліпеня. Да вышэйшай меры пакарання прыгавораны 25-гадовы жыхар Салігорска Андрэй Жук за забойства ў лютым гэтага года двух супрацоўнікаў СВК "Бальшавік-Агра", якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны