Сьмяротныя прысуды: што скажа Вярхоўны суд 30 ліпеня?

Вярхоўны суд Беларусі.
Вярхоўны суд Беларусі.

Прызначаная дата разгляду з Вярхоўным Судзе Беларусі касацыйных скаргаў асуджаных да вышэйшай меры пакараньня жыхароў Гародні Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі.  30 ліпеня будзе выкарыстаны апошні шанец захаваць жыцьцё гарадзенскім забойцам. Праўда ў асуджаных яшчэ застаецца ілюзорная магчымасьць памілаваньня прэзідэнтам краіны, але, як сведчыць практыка, на гэта спадзявацца не даводзіцца, бо за ўвесь час незалежнасьці Беларусі прэзідэнт памілаваў толькі аднаго чалавека.

Нагадаем, што 14 траўня ў Горадні вынесены сьмяротны прысуд двум жыхарам гораду за патройнае забойства. Справа разглядалася ў абласным судзе, вёў працэс судзьдзя Пятро Бандык. Суд палічыў цалкам даказанай віну абодвух злачынцаў і прысудзіў іх да вышэйшай меры пакараньня - растрэлу.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны