Ці пройдзе ў Барысаве пікет супраць сьмяротнага пакараньня?

20 верасьня ў Барысаўскі райвыканкам была пададзеная заяўка на правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. Такі пікет плануюць правесьці 10 кастрычніка ў Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня.
Заяўнікі (а імі выступілі вядомыя ў горадзе праваабаронцы Марына Статкевіч і Алег Мацкевіч) маюць намер 10 кастрычніка стаць у пікет у шматлюдным месцы - на плошчы каля ўнівермага «Веста». Улады павінны адрэагаваць на заяву не пазьней за пяць дзён да правядзення пікету.
Хутчэй за ўсё, у райвыканкаме не дазволяць праводзіць пікет каля ўнівермага і «адправяць» пікетоўцаў на пляцоўку за гарадскім стадыёнам. У заяўцы на правядзеньне пікету заяўнікі паведамляюць мясцовым чыноўнікам: «Нам, як арганізатарам мяркуемага масавага мерапрыемства, вядома аб тым, што 13 чэрвеня 2010 года Барысаўскім раённым выканаўчым камітэтам было прынята рашэнне № 851" Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у Барысаўскім раёне ". Нам таксама вядома, што дадзеннае рашэньне было накіравана на праходжаньне абавязковай юрыдычнай экспэртызы, пасля якой яно павінна было быць апублікавана. Аднак дадзеннае рашэньне ў адкрытым доступе ў сродках масавай інфармацыі адсутнічае, на сайтах Барысаўскага райвыканкаму і яго органу друку - газеты "Адзінства" яго няма. У незалежнай прэсе, якую мы чытаем, у прыватнасьці ў газеце "Барысаўскія навіны", дадзеннае рашэньне таксама не публікавалася.
Згодна з ч. 4 арт. 65 Закона "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь" (далей - Закон) нарматыўныя прававыя акты, якія тычацца праў, свабод і абавязкаў грамадзян, набываюць моц толькі пасьля іх афіцыйнага апублікаваньня. Пры гэтым нарматыўныя прававыя акты публікуюцца пасля ўключэньня іх у Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не прадугледжана самім Законам. На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь мы знайшлі інфармацыю аб тым, што рашэньне Барысаўскага раённага выканаўчага камітэту № 851 ад 13. 07. 2010 года было зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 6 жніўня 2010 года пад нумарам 9 / 34044. Але ўключэньне ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь не з "яўляецца публікаваньнем дакумента, адпаведна, ён не набывае моцы».

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны