Пікету супраць сьмяротнага пакараньня ў Барысаве ня быць

Барысаўскія праваабаронцы 20 верасьня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. Учора стала вядома, што правядзеньне пікету забаронена мясцовымі ўладамі.
Пікет планавалася правесьці 10 кастрычніка ў Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня ў шматлюдным месцы - каля барысаўскага гандлёвага цэнтру «Веста». Адказ на заяўку праваабаронцаў павінен быў быць дадзены за пяць дзён да планаванага мерапрыемства, г. зн. яшчэ 5 кастрычніка.
Аднак ніякага пісьмовага адказу з Барысаўскага райвыканкама заяўнікамі атрымана не было. Учора раніцай адзін з арганізатараў пікету праваабаронца Алег Мацкевіч спецыяльна адправіўся ў выканкам, каб даведацца, ці можна праводзіць пікет.
Начальнік аддзела ідэалогіі Барысаўскага райвыканкама Людміла Гарнак вусна паведаміла аб забароне на правядзенне пікету. Матывацыя забароны: заяўнікамі не былі прадстаўлены дамовы з ЖКГ, міліцыяй і медустановай. Дарэчы, такія дамовы заключаюцца пры правядзеньні больш маштабных, чым пікет, акцыях - мітынгах, дэманстрацыях.
Барысаўскі райвыканкам у мінулым годзе таксама забараняў правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. І ў гэтым годзе ад традыцыі забароны не адмовіўся.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны