“Сваякі маюць права маліцца за нябожчыка і пахаваць яго па царкоўных канонах”

Сьвятар Беларускай праваслаўнай царквы, які пажадаў не называць сваё імя, пракаментаваў адмову Дэпартамента па выкананьні пакараньняў МУС, аддаць маці пакаранага растрэлам Андрэя Жука цела яе забітага сына, каб яна магла пахаваць яго па праваслаўным звычаяў, але і паведаміць, дзе ён пахаваны”.

У прыватнасьці, сьвятар лічыць, што "незалежна ад злачынства, здзейсьненага чалавекам, сваякі маюць права маліцца за нябожчыка і пахаваць яго па царкоўных канонах. Мы павінны глыбока маліцца за такіх людзей, як мы молімся за ўсіх грэшнікаў".

Прадстаўнікі розных канфесій ўсё больш актыўна вызначаюць сваю пазіцыю ў дачыненні да смяротнага пакараньня. Так, напрыканцы кастрычніка беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы айцец Аляксандр Надсан падтрымаў праваабаронцаў у барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Ён падпісаў Петыцыю за адмену сьмяротнага пакараньня.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны