Памяць пра растраляных у Воршы святароў (відэа)

Копцік Юрась
Копцік Юрась

У 20-30 гадах 20 стагоддзя ў межах тагачаснай Воршы (каля Магілёўскай шашы, цяпер мікрараён-3) адбываліся растрэлы святароў. Гэтае месца ніяк не ўшанаванае дагэтуль, тут няма ніякага памятнага знаку.

Пра расстрэлы святароў распавядае даследчык з Воршы Юрась Копцік. Расстрэлы адбываліся ў г. Ворша каля Магілёўскай шашы (цяпер мікрараён-3) ў 20-30 гады 20 стагоддзя. Месца ніяк не ўшанаванае, не мае памятных знакаў. З'яўляецца месцам адпачынку жыхараў мікрараёну. Памяць пра расстраляных не ўшанаваная... Людзі, якія прыходзяць сюды распіваць спіртныя напоі не ведаюць, што п'юць на магілах.

Сведчанні жыхаркі вёскі Паддубцы С. Кандраценка: "У дзве гадзіны ночы непадалёк ад горада сустрэлі машыну "крумкач" з двума ліхтарамі на будцы. Машына ішла насустрач і непадалёк ад нас звярнула ў лес на левы бок. Мы гэтае месца запомнілі. Недзе праз тыдзень ішлі з горада. Пайшлі, кажу, зойдзем, паглядзім, куды машына з'язджала -- там яшчэ з'езд з шашы добры быў. Зайшлі мы ў лес. Бачым -- сядзіць дзяўчынка маленькая, магілка свежая, сядзіць каля яе бабка старая. На магілцы стаіць стограмовая пляшачка гарэлкі, каша ячная ў місачцы, канун называецца. Павіталіся мы. Бабка кажа:
-- Сядайце, памяніце нябожчыка.
-- А хто тут пахаваны? -- пытаемся.
-- Мой сынок, дзетачкі, святаром ён быў, расстралялі яго тут. А гэта мая ўнучка, -- паказала яна на дзяўчынку.

Паглядзела я навокал, а там не адна гэтая магілка. Навокал ўсюды зямля ўскапаная. Іншыя магілы нават добра не закапаныя, зямля на ніх правалілася.

(Сведчанні жыхаркі вёскі Паддубцы С. Кандраценка (фрагмент артыкула Юрася Копціка "Крумкачы на Кабыляцкай гары", газета "Літаратура і Мастацтва" , 1989 год).

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны