Запрашаем на фотавыставу “Вышэйшая мера”

Сумесны праект фотажурналіста Сяргея Балая і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” будзе прэзентаваны 7 кастрычніка ў сядзібе “Галіяфы” (вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская). Імпрэза распачнецца а 18-й гадзіне.

Героямі фотапраекта “Вышэйшая мера” сталі Святлана Жук, Любоў Кавалёва, Тамара Сялюн, Вольга Грунова і Тамара Чыкунова - маці, чыіх сыноў дзяржава вырашыла пазбавіць жыцця, прыкрываючыся антыгуманным законам.   

Адкрыццё выставы пройдзе з удзелам аўтара Сяргея Балая, Тамары Чыкуновай - адной з гераінь праекта, якую расстрэл сына прывёў да абаліцыянісцкай дзейнасці, прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Жаданне наведаць імпрэзу выказалі ганаровы госць Карэл Шварцэнберг, старшыня Камітэта па замежных справах Парламента Чэшскай Рэспублікі, і Мілан Экерт,Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Чэхія ў Беларусі.

Нагадаем, выстава “Вышэйшая мера” ладзіцца ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны