У Віцебску распаўсюдзілі інфармацыйныя матэрыялы супраць смяротнага пакарання

Да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання віцебскія праваабаронцы расклеілі па горадзе налепкі з тэкстам «Мы супраць смяротнага пакарання». У цэнтры гораду мінакам раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы.

Такія матэрыялы былі параскіданыя таксама па паштовых скрынях некалькіх дамоў Віцебску, паведамляе мясцовы праваабарончы сайт "Віцебская вясна".

Сярод інфармацыі, якую распаўсюджвалі праваабаронцы, было рашэнне Камітэту па правах чалавека ААН наконт вынясення смяротнага прысуду жыхару Віцебску Уладзіславу Кавалёву ў 2012 годзе. Зварот у КПЧ падавалі маці і сястра асуджанага.

Камітэт неаднаразова прасіў улады Беларусі не прыводзіць прысуд у выкананне, пакуль справа не будзе разгледжана, але гэтыя просьбы былі праігнараваны. Згодна з рашэннем КПЧ, Беларусь парушыла ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва шэраг артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, у тым ліку артыкул 6 – права на жыццё.

 

 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны