Пракурор папрасіў прысудзіць да смяротнага пакарання дваіх абвінавачаных у справе «чорных рыэлтараў»

Дзяржабвінавачанне запатрабавала для абвінавачаных Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога вышэйшую меру — смяротнае пакаранне. Для Таццяны Гершанковой — 24 гады турмы, для Барыса Калеснікава — 22 гады строгага рэжыму. 21 чэрвеня абвінавачаныя выступілі са сваім апошнім словам, паведамляе Tut.by.

Слуханне рэзананснай справы праходзіць у Магілёўскім абласным судзе восьмы месяц. На лаве падсудных — чатыры чалавекі. Сямёну Беражному, Ігару і Таццяне Гершанковым выстаўленае абвінавачванне ў забойствах, выкраданні чалавека, а таксама махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Муж і жонка абвінавачваюцца таксама ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў (захоўванні без мэты збыту). Барыса Калеснікава абвінавачваюць у разбоі, дапамаганні пры здзяйсненні забойства, дапамаганні ў выкраданні чалавека.

Паводле даных следства, зламыснікі дзейнічалі ў 2009-2015 гадах. Яны пераконвалі ўласнікаў кватэр прадаць маёмасць, а пасля гэтага распраўляліся з імі. На могілках у Магілёўскай вобласці было знойдзена шэсць пахаванняў і яшчэ тры ямы, прыгатаваныя для будучых ахвяр. Некаторых, як прагучала ў ходзе судовага пасяджэння, закопвалі жыўцом: чалавек у гэты час спаў пад уздзеяннем гарэлкі і клафеліну.

Прысуд будзе абвешчаны праз месяц, 21 ліпеня.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны