Вярхоўны суд разгледзіць скаргу асуджанага да смяротнага пакарання

Віктар Паўлаў. Скрыншот з відэасюжэта на ютуб-канале Следчага камітэта РБ.
Віктар Паўлаў. Скрыншот з відэасюжэта на ютуб-канале Следчага камітэта РБ.

Як паведаміў каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, Вярхоўны суд прызначыў дату разгляду апеляцыйнай скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Віктара Паўлава

Суд запланаваны на 9.30 гадзін раніцы 12 лістапада

Нагадаем, Віцебскі абласны суд 30 ліпеня 2019 года вынес смяротны прысуд мясцоваму жыхару, 50-ці гадоваму Віктару Паўлаву, якога абвінавацілі ў забойстве дзвюх пенсіянерак.

30 снежня 2018 году жыхар вёскі Слабада Віцебскага раёну Віктар Паўлаў прыйшоў у дом да сясцёр у вёсцы Прысушына Віцебскага раёна, каб набыць віно. У выніку спантаннай спрэчкі мужчына моцна збіў жанчын. Пры гэтым скраў грошы і некалькі бутэлек віна. Праз некалькі дзён целы жанчын былі знойдзеныя.

Абвінаваўца палічыў віну Паўлава даказанай. Дзеянні Паўлава былі кваліфікаваныя пракурорам як “асабліва небяспечны рэцыдыў злачынства”.

У 2005 годзе Віктар Паўлаў ужо быў асуджаны на 10 гадоў зняволення за забойства мужчыны.

Сястра віцебскага смяротніка: “Я нават не ведала, што ў Беларусі існуе смяротнае пакаранне”

Сястра Віктара Паўлава Раіса, распавяла праваабаронцам “Вясны”, што збіраецца змагацца за жыццё Віктара. У аўторак, 6 жніўня, яна наведала брата ў Віцебскім следчым ізалятары, дзе ў камеры яго ўтрымліваюць аднаго. Гэта было іх першае спатканне пасля суда.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны