У Беларусі прыведзены ў выкананне яшчэ адзін смяротны прысуд

Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна".
Аляксандр Асіповіч. Фота: ПЦ "Вясна".

Стала вядома, што 17 снежня быў прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Асіповіча, піша «Камерцыйны кур'ер». Яго прысудзілі да смяротнага пакарання за забойства двух дзяўчат.

Аб прывядзенні прысуду ў выкананне «Камерцыйны кур'ер» паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці Вольга Іванова. На гучным працэсе яна выступала ў якасці абвінаваўцы.

9 студзеня 36-гадовы Аляксандр Асіповіч за забойства з асаблівай жорсткасцю двух дзяўчат у Бабруйску быў прыгавораны да смяротнага пакарання. Пры разглядзе яго апеляцыі ў Вярхоўным судзе ён ўпіраў на тое, што гэта было забойства пры самаабароне. Вярхоўны суд пакінуў прысуд без зменаў.

Як паведаміла Іванова, пасля рашэнне Вярхоўнага суда Асіповіч напісаў асабістае хадайніцтва на імя Прэзідэнта Лукашэнкі. Але кіраўнік дзяржавы пакінуў хадайніцтва без задавальнення.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны