Навіны

Амбасадарка Велікабрытаніі ў Беларусі:

Амбасадарка Велікабрытаніі ў Беларусі: "Мы будзем і далей працаваць над тым, каб лік смяротных пакаранняў скарачаўся"

З нагоды Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка, амбасадарка Велікабрытаніі ў Беларусі Жаклін Перкінс выказалася пра гэты від пакаранне і патлумачыла, чаму Велікабрытанія выступае супраць яго. Чытаць далей…

Павел Левінаў звярнуўся ў міліцыю з просьбай аб вышуку прыcуджанага да расстрэлу

Павел Левінаў звярнуўся ў міліцыю з просьбай аб вышуку прыcуджанага да расстрэлу

Праваабаронца Павел Левінаў 7 кастрычніка звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь з заявай аб абвяшчэнні ў вышук асуджанага да вышэйшай меры пакарання Віктара Паўлава, піша "Віцебская Вясна". Па даверанасці блізкай сваячкі, праваабаронца абараняе інтарэсы асуджанага да расстрэлу ў Камітэце ААН па правах чалавека. Павел Левінаў мяркуе, што прысуджаны да расстрэлу мог знікнуць без вестак. Чытаць далей…

Дзірк Шубель:

Дзірк Шубель: "Смяротнае пакаранне павінна быць выдалена з сістэмы правасуддзя ўсіх грамадстваў, у тым ліку беларускага"

Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Дзірк Шубель запісаў зварот з нагоды Міжнароднага Дня супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…

"Страчаныя лёсы Беларусі": гісторыі 15 выбітных гістарычных дзеячоў і дзяячак, чые лёсы былі загубленыя смяротнымі выракамі

Праз смяротнае пакаранне людзі сыходзілі ў нябыт, не рэалізаваўшы творчыя задумы, не завяршыўшы навуковыя доследы, не здзейсніўшы ў палітыцы прагрэсіўных рэформаў. Чытаць далей…

Амбасада Рэспублікі Славенія ў Беларусі:

Амбасада Рэспублікі Славенія ў Беларусі: "Глабальная адмена смяротнага пакарання важная для абароны чалавечай годнасці"

Амбасада Рэспублікі Славенія ў Беларусі выступіла з заявай з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Амбасадар Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат:

Амбасадар Швейцарыі ў Беларусі Клод Альтэрмат: "Тэндэнцыя да адмены вышэйшай меры пакарання ва ўсім свеце працягваецца"

Відэазварот амбасадара Швейцарыі ў Беларусі Клода Альтэрмата да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Амбасадар Францыі ў Беларусі:

Амбасадар Францыі ў Беларусі: "Францыя працягвае шырокую кампанію з амбіцыйнай мэтай — дасягнуць адмены смяротнага пакарання ва ўсім свеце"

Амбасадар Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі выступіў з відэазваротам за скасаванне гэтага віда пакарання. Чытаць далей…

Андрэй Палуда пра смяротнае пакаранне:

Андрэй Палуда пра смяротнае пакаранне: "Без сістэмных зменаў сур'ёзных зрухаў у вырашэнні праблемы не будзе"

З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі ўжо ў дзявяты раз праходзіць адукацыйна-асветніцкі Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Пётр Міклашэвіч: Ставіць пытанне сёння аб адмене смяротнага пакарання... прызнана немэтазгодным

Пётр Міклашэвіч: Ставіць пытанне сёння аб адмене смяротнага пакарання... прызнана немэтазгодным

Прапануецца правесці асобны рэферэндум па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…

КПЧ ААН пацвердзіў парушэнне права на жыццё ў справе расстралянага Аляксея Міхалені

КПЧ ААН пацвердзіў парушэнне права на жыццё ў справе расстралянага Аляксея Міхалені

Камітэт па правах чалавека ААН апублікаваў 7 верасня сваё рашэнне па справе Аляксея Міхалені, расстралянага ў траўні 2018 г. Каментарый Андрэя Палуды. Чытаць далей…

Андрэй Палуда:

Андрэй Палуда: "Тэма смяротнага пакарання ў Беларусі ўвесь час знаходзіцца ў хвалепадобным стане"

Змены Крымінальнага кодэкса з перспектывай выключэння з яго смяротнага пакарання МУС Беларусі анансавала яшчэ на пачатку года. Чаму гэтага дагэтуль не адбылося, разбіралася DW. Чытаць далей…

"Апошні ліст быў 19 жніўня". ДзяржТБ паведаміла пра выкананне смяротнага прысуду, але сваякі не атрымлівалі пацверджання

На тэлеканале СТВ 5 верасня ў перадачы «Неделя» выйшаў сюжэт, прысвечаны расследаванню серыі забойстваў пенсіянераў пад Слуцкам у 2019 годзе, за якія Віктар Скрундзік быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Інфармацыя ў ім падавалася так, нібы прысуд у адносінах да случака ўжо прыведзены ў выкананне.  Чытаць далей…

"Ужо няма эмацыйнага ціску, што за імі могуць прыйсці і вывесці ў расстрэльны калідор". Родныя братоў Косцевых сустрэліся з імі пасля памілавання

Пра тое, як прайшла сустрэча і ў якіх умовах цяпер утрымліваюцца браты Косцевы, іх сястра Ганна распавяла каардынатару кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэю Палуду. Чытаць далей…

“Чым больш скоцкія ўмовы, тым больш праяўляюцца чалавечыя якасці”. Праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда — пра тры дні, праведзеныя на Акрэсціна

“Чым больш скоцкія ўмовы, тым больш праяўляюцца чалавечыя якасці”. Праваабаронца “Вясны” Андрэй Палуда — пра тры дні, праведзеныя на Акрэсціна

Праваабаронцу “Вясны” і каардынатара кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуду затрымалі 14 ліпеня — у той дзень прыйшлі і да іншых “вясноўцаў”. Трое сутак ён правёў на Акрэсціна, дзе, між іншым, сядзеў разам з галоўным рэдактарам “Нашай нівы” Ягорам Марціновічам і журналістам “Белсат” Ігарам Ільяшом. Умовы ўтрымання праваабаронца называе “скоцкімі”. Андрэй Палуда распавёў “Вясне”, што бачыў і чуў падчас свайго знаходжання на Акрэсціна. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны