Навіны

Андрэй Палуда: захаванне смяротнай кары сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі

Андрэй Палуда: захаванне смяротнай кары сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда і Любоў Кавалёва прынялі ўдзел у мерапрыемствах, якія адбыліся напрыканцы красавіка у Празе ў межах адзначэння 5-й гадавіны існавання праграмы Усходняе партнёрства. Чытаць далей…

Спецдакладчык ААН па Беларусі: Спыніце далейшыя смяротныя пакаранні

Спецдакладчык ААН па Беларусі: Спыніце далейшыя смяротныя пакаранні

Зварот сп. Харашці быў распаўсюджаны пасля паведамленняў пра пакаранне смерцю Паўла Селюна і рашэнне Вярхоўнага суда, які на мінулым тыдні пакінуў у сіле смяротны прысуд Эдуарду Лыкаву. Спецдакладчык ААН заклікаў беларускія ўлады ўвесці неадкладны мараторый на смяротныя прысуды і ўстрымацца ад выканання смяротных прысудаў у будучыні. Чытаць далей…

“Міжнародная амністыя” асудзіла чарговую смяротную кару ў Беларусі

“Міжнародная амністыя” асудзіла чарговую смяротную кару ў Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі з нагоды паведамлення ад выкананні прысуду ў дачыненні 23-гадовага Паўла Селюна. Чытаць далей…

Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна

Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна

Акрамя інфармацыі аб выканні чарговага расстрэлу “імем Рэспублікі Беларусь”, ва ўлётках паведамляецца пра грубае парушэнне дзяржавай правіл Камітэта па правах чалавека ААН і ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў. Чытаць далей…

Эштан асудзіла расстрэл Селюна

Эштан асудзіла расстрэл Селюна

Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах Кэтрын Эштан рашуча асудзіла выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Паўла Селюна. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы кіраўніка дыпляматыі ЭЗ. Чытаць далей…

Іменем Рэспублікі Беларусь: расстраляны Павел Сялюн

Іменем Рэспублікі Беларусь: расстраляны Павел Сялюн

Сёння стала вядома, што ў адносінах да 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ выкананы смяротны прысуд. Ягоны зварот яшчэ знаходзіцца на разглядзе КПЧ ААН. Гэта значыць, Рэспубліка Беларусь у чарговы раз парушыла ўзятыя на сябе міжнародныя абавязальніцтвы. Чытаць далей…

Груноў накіраваў наглядную скаргу на смяротны прысуд і прашэнне аб памілаванні

Груноў накіраваў наглядную скаргу на смяротны прысуд і прашэнне аб памілаванні

Асуджаны адзначае, што суд, выносячы яму смяротнае пакаранне, не ўлічыў змякчаючыя абставіны – яго чыстасардэчнае раскаянне, поўнае прызнанне віны, яўку з павіннай, дабраахвотнае супрацоўніцтва са следствам і супрацьпраўныя/амаральныя дзеянні пацярпелай Наталлі Емільянчыкавай. Чытаць далей…

Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротнае пакаранне Эдуарду Лыкаву

Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротнае пакаранне Эдуарду Лыкаву

Мужчыну абвінавацілі ў пяці забойствах. Першыя два ён здзейсніў яшчэ ў 2002. Але следства даведалася пра гэта толькі ў 2011, калі яго затрымалі ўжо за апошняе, пятае забойства. Лыкаў сам прызнаўся ў папярэдніх злачынствах і супрацоўнічаў са следствам. Чытаць далей…

Вярхоўны суд лічыць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва адносна месца пахавання непадведамаснай судам

Вярхоўны суд лічыць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва адносна месца пахавання непадведамаснай судам

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў адказе на скаргу Любові Кавалёвай (маці Уладзіслава Кавалёва) і сястры Таццяны Казяр за подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Забары. Чытаць далей…

Чарговая касацыя на смяротны прысуд не задаволеная: Лыкава растраляюць

Чарговая касацыя на смяротны прысуд не задаволеная: Лыкава растраляюць

Сёння судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разглядае чарговую касацыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання. 53-гадовы Эдуард Лыкаў, якому інкрымінавана пяць эпізодаў забойства ў стане алкагольнага ап’янення, абскарджвае прысуд, вынесены Мінскім абласным судом 26 лістапада 2013 года. Чытаць далей…

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў зварот Аляксандра Грунова

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў зварот Аляксандра Грунова

8 красавіка Вярхоўны суд пакінуў ў сіле смяротны вырак 25-гадоваму гамельчуку Грунову. З гэтай нагоды ён звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН. Чытаць далей…

Віктар Адзіночанка: На судовае рашэнне па справе Грунова паўплывала выказванне Лукашэнкі (відэа)

Віктар Адзіночанка: На судовае рашэнне па справе Грунова паўплывала выказванне Лукашэнкі (відэа)

Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту ў Гомелі, кандыдат філасофскіх навук Віктар Адзіночанка каментуе рашэнне, якое Вярхоўны суд Беларусі прыняў 8 красавіка. Чытаць далей…

Міхаіла Гладкага незаконна асудзілі на 8 год, а цяпер не хочуць даваць кампенсацыю

Міхаіла Гладкага незаконна асудзілі на 8 год, а цяпер не хочуць даваць кампенсацыю

У 2003 годзе Міхаіла Гладкага на 8 год асудзілі нібыта за забойства роднага брата. Мужчына адбыў амаль увесь тэрмін, а пасля высветлілася, што сапраўдны забойца – Эдуард Лыкаў, які зараз знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Яму вынесены прысуд аб смяротным пакаранні. Чытаць далей…

Фільм “Выканаўца” пакажуць на

Фільм “Выканаўца” пакажуць на "Сінема Перпетуум Мобіле 2014"

Анімацыйны фільм “Выканаўца”, створаны групай валанцёраў Праваабарончага цэнтра “Вясна” у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абраны для паказу на Міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў "Сінема Перпетуум Мобіле" (Cinema Perpetuum Mobile 2014). Чытаць далей…

У Беларусі вынесены чарговы смяротны прысуд

У Беларусі вынесены чарговы смяротны прысуд

26-гадовы гамяльчук Аляксандр Груноў паўторна асуджаны на смяротнае пакаранне. Падрабязнасці гучнай крымінальнай справы... Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны