Навіны

Баранавічы і Брэст: праблема смяротнага пакарання праз вобразы кіно

Баранавічы і Брэст: праблема смяротнага пакарання праз вобразы кіно

У Баранавічах і Брэсце адбыўся прагляд мастацкай стужкі Сідні Люмэта “12 раз’юшаных мужчын” -- фільм, які займае 2-е месца ў спісе лепшых судовых драм па версіі Амерыканскага інстытута кінамастацтва. Чытаць далей…

У Бабруйску ўзнялі тэму смяротнага пакарання

У Бабруйску ўзнялі тэму смяротнага пакарання

Бабруйскія праваабаронцы абмеркавалі тэму смяротнага пакарання разам з студэнтамі моўных курсаў. Сустрэча адбылася 10 кастрычніка ў межах акцыі "Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі". Чытаць далей…

Амбасада Францыі запрашае да абмеркавання праблемы смяротнага пакарання

Амбасада Францыі запрашае да абмеркавання праблемы смяротнага пакарання

На старонках амбасады ў «Фэйсбук» і «Вконтакте» адкрыта дыскусія аб вышэйшай меры пакарання, а 13 кастрычніка адбудзецца паказ фільма Жана-Даніэля Вярэга «Адмена» з наступным абмеркаваннем. Чытаць далей…

Праваабаронцы: Мараторый на смяротнае пакаранне патрэбны найперш беларускаму грамадству

Праваабаронцы: Мараторый на смяротнае пакаранне патрэбны найперш беларускаму грамадству

10 кастрычніка, у Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання, праваабаронцы далі выніковую прэс-канферэнцыю ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…

Большасць апытаных бярозаўчан выказалася за смяротнае пакаранне

Большасць апытаных бярозаўчан выказалася за смяротнае пакаранне

Бярозаўскія праваабаронцы ў рамках тыдня супраць смяротнага пакарання правялі апытанне-гутарку на вуліцах Бярозы, ці патрэбна адмяніць у Беларусі смяротнае пакаранне. З 25 апытаных за смяротнае пакаранне выказалася 17 чалавек: 9 мужчын і 8 жанчын розных узроставых груп. Чытаць далей…

Каму патрэбна смяротнае пакаранне?

Каму патрэбна смяротнае пакаранне?

Напярэдадні Сусветнага Дня супраць смяротнага пакарання ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі Валерыя Філіпава “Каму патрэбна смяротнае пакаранне”. Чытаць далей…

Баранавіцкія праваабаронцы працягваюць прыцягваць увагу да праблемы смяротнага пакарання

Баранавіцкія праваабаронцы працягваюць прыцягваць увагу да праблемы смяротнага пакарання

Праціўнікі смяротнага пакарання двумя групамі хадзілі па горадзе, сустракаліся з людзьмі і раздавалі ім інфармацыйную ўлётку “Чаму мы супраць смяротнага пакарання”. Адначасова грамадскія актывісты расклеівалі на інфармацыйных тумбах каляровыя плакаты з заклікам адмены смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Карэл Шварцэнберг: Не разумею людзей, якія, пабачыўшы ХХ стагоддзе, падтрымліваюць смяротную кару

Карэл Шварцэнберг: Не разумею людзей, якія, пабачыўшы ХХ стагоддзе, падтрымліваюць смяротную кару

Вядомы чэшскі палітык і грамадскі дзеяч Карэл Шварцэнберг 8 кастрычніка ў Мінску браў удзел у праваабарончых мерапрыемствах разам з прадстаўнікамі еўрапейскіх амбасадаў, якія ўваходзяць у Працоўную групу па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…

Выставу “Вышэйшая мера” наведала маці асуджанага да смяротнага пакарання

Выставу “Вышэйшая мера” наведала маці асуджанага да смяротнага пакарання

Тамара Сялюн, якая дагэтуль адчувае вялікія пакуты ад страты сына, была ўражаная ўбачаным на выставе і лічыць што людзі павінны ведаць і бачыць, хаця б на фотаздымках, гэты пякучы боль маці, чыіх дзяцей па прысуду дзяржавы пазбавілі жыцця. Чытаць далей…

Праваабаронца Тамара Чыкунова ў Гомелі: сваім раўнадушшам мы даём згоду на ўзаконенае забойства (відэа)

Праваабаронца Тамара Чыкунова ў Гомелі: сваім раўнадушшам мы даём згоду на ўзаконенае забойства (відэа)

Яна заклікала ўдзельнікаў сустрэчы не быць раўнадушнымі, бо раўнадушша – гэта духоўная смерць. «Сваім раўнадушшам мы даём згоду на ўзаконенае забойства», - упэўнена жанчына. Чытаць далей…

Міжнародныя праваабаронцы: Беларускі дыктатар адкрыта выступае за смяротнае пакараннея, надзея – на грамадзянскую супольнасць (відэа)

Міжнародныя праваабаронцы: Беларускі дыктатар адкрыта выступае за смяротнае пакараннея, надзея – на грамадзянскую супольнасць (відэа)

Старшыня Сусветнай кааліцыі супраць смяротнага пакарання Фларанс Беліўе і Прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы запісалі відэазвароты з нагоды Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…

“Тыдзень супраць смяротнага пакарання”: весткі з рэгіёнаў

“Тыдзень супраць смяротнага пакарання”: весткі з рэгіёнаў

Праваабарончыя мерапрыемствы ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання праходзяць ў Беларусі з 5 па 10 кастрычніка пад лозунгам “Смяротнае пакаранне – гэта забойства”. Праваабарончы цэнтр “Вясна” запрашае ўсіх далучацца да мерапрыемстваў Тыдня. Чытаць далей…

Запрашаем на сустрэчу з Тамарай Чыкуновай

Запрашаем на сустрэчу з Тамарай Чыкуновай

Публічная лекцыя праваабаронцы Тамары Чыкуновай, заснавальніцы і кіраўніка ўзбекскай арганізацыі "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў", адбудзецца сёння з 18.00 да 20.00 у сядзібе "Галіяфы" (вул. Валгаградская, 4а; ст.м. Маскоўская) у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…

Запрашаем на публічную лекцыю Карэла Шварцэнберга

Запрашаем на публічную лекцыю Карэла Шварцэнберга

8 кастрычніка Публічная лекцыя Карэла Шварцэнберга, ганаровага госця Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, адбудзецца з 17.00 да 19.00 ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а; ст.м. Плошча Перамогі). Чытаць далей…

"Вышэйшая мера": апраўдання законнаму, наўмыснаму, забойству ў імя правасуддзя няма (фота, відэа)

У сядзібе “Галіяфы” 7 кастрычніка адбылася прэзентацыя сумеснага фотапраекта “Вышэйшая мера” фотажурналіста Сяргея Балая і кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны