Навіны

Магілёўскі абласны суд вынес чарговы смяротны прысуд

Магілёўскі абласны суд вынес чарговы смяротны прысуд

Магілёўскі абласны суд вынес першы ў 2013 годзе смяротны прысуд. Выключная мера пакарання будзе прыменена да ўраджэнца Жытомірскай вобласці 1969 г.н., на рахунку якога чатыры забойствы. Апошняе ён здзейсніў ужо ў турме. Чытаць далей…

Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва патрабуюць рассакрэціць месца ягонага пахавання

Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва патрабуюць рассакрэціць месца ягонага пахавання

Маці і сястра абвінавачанага ў здзяйсненні тэракту ў Мінску ў красавіку 2011 года і расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі з патрабаваннем раскрыць ім месца пахавання Уладзіслава. Чытаць далей…

Андрэй Курэйчык: “Я ня веру, што смяротнае пакаранне пазбавіць нас ад злачыннасці”  (Відэа)

Андрэй Курэйчык: “Я ня веру, што смяротнае пакаранне пазбавіць нас ад злачыннасці” (Відэа)

Вядомы беларускі і расейскі сцэнарыст і актор Андрэй Курэйчык падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Чытаць далей…

Смяротнае пакаранне - дзяржаўны інструмент кіравання або

Смяротнае пакаранне - дзяржаўны інструмент кіравання або "сацыяльная справядлівасць"?

Ці мае права дзяржава вырашаць, хто павінен жыць, а хто - не? Як суадносіцца правасуддзе і мера пакарання? Ці можа смерць быць законным пакараннем за злачынства? Гэтыя і многія іншыя пытанні задавалі ўдзельнікі Клуба сацыяльнага і прававога кіно на чарговай сустрэчы, якая прайшла нядаўна ў Крыме. Чытаць далей…

У Маскве пратэставалі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

У Маскве пратэставалі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Ля будынку беларускай амбасады ў сталіцы Расеі прайшла акцыя Amnesty International супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Чытаць далей…

Сёння — другая гадавіна выбуху ў мінскім метро

Сёння — другая гадавіна выбуху ў мінскім метро

У другую гадавіну выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Мінскага метрапалітэна ў праваслаўных і каталіцкіх храмах сталіцы пройдуць набажэнствы ў памяць пра загінулых і пацярпелых у выніку гэтай трагедыі. Чытаць далей…

Amnesty International: Смяротнае пакаранне ў Беларусі па-ранейшаму ў вельмі строгай сакрэтнасці

Amnesty International: Смяротнае пакаранне ў Беларусі па-ранейшаму ў вельмі строгай сакрэтнасці

"Беларусь заставалася адзінай краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, дзе захоўвалася смяротнае пакаранне. Гэтую меру пакарання па-ранейшаму атачала абстаноўка вельмі строгай сакрэтнасці", - канстатуе Amnesty International у сваім штогадовым аглядзе, прысвечаным смяротным прысудам і пакаранням смерцю. Чытаць далей…

Amnesty International звярнулася ў суд за забарону пікету ля амбасады Беларусі

Amnesty International звярнулася ў суд за забарону пікету ля амбасады Беларусі

Міжнародная праваабарончая арганізацыя аспрэчыць у судзе адмову ўладаў Масквы ў правядзенні пікету ля беларускай амбасады. Чытаць далей…

Любові Кавалёвай не адказалі, якая структура ў Беларусі займаецца выкананнем смяротных прысудаў

Любові Кавалёвай не адказалі, якая структура ў Беларусі займаецца выкананнем смяротных прысудаў

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызме пасля выбуху ў мінскім метро, хоча ведаць падрабязнасці пра апошнія хвіліны сына, якога лічыць неправасудна пакараным сьмерцю. Чытаць далей…

Чаго мы не ведаем пра смяротнае пакаранне? Запрашаем журналістаў на трэнінг 13 красавіка!

Чаго мы не ведаем пра смяротнае пакаранне? Запрашаем журналістаў на трэнінг 13 красавіка!

Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання смяротных прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як прыводзіцца ён у выкананне і што пра гэта ўсё думаюць Рада Еўропы, АБСЕ ды праваабаронцы? Чытаць далей…

У рэгіёнах дыскутавалі на тэму сьмяротнага пакараньня

У рэгіёнах дыскутавалі на тэму сьмяротнага пакараньня

Шэраг грамадскіх дыскусій па абмеркаваньні тэмы сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адбыліся на мінулым тыдні ў розных гарадах: 27 сакавіка ў Магілёве, 30 сакавіка ў Гародні і 31 сакавіка ў Менску. Чытаць далей…

“Чарга”: не будзь абыякавым (відэа)

“Чарга”: не будзь абыякавым (відэа)

Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" стварылі анімацыйны фільм “Чарга”, які закранае глыбока філасофскія тэмы: чалавечае жыццё і раўнадушша грамадства ў дачыненні да тэмы смяротнага пакарання. Чытаць далей…

 Апантаныя. Супраць сьмяротнага пакараньня (відэафільм)

Апантаныя. Супраць сьмяротнага пакараньня (відэафільм)

Відэафільм, прысьвечаны дзейнасьці кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі”, з’явіўся ў інтэрнэце. Гэтая стужка раскрывае праблему вышэйшай меры пакараньня ў Беларусі, розныя яе аспекты, пра якія звычайна людзі не задумваюцца: таямніца пахаваньня пакаранага сьмерцю, непаведамленьне пра дату растрэлу. Чытаць далей…

Іспанскія журналісты – пра смяротнае пакаранне ў Беларусі: “Чаму мусяць пакутаваць родныя? Яны ж ні ў чым не вінаватыя”

Іспанскія журналісты – пра смяротнае пакаранне ў Беларусі: “Чаму мусяць пакутаваць родныя? Яны ж ні ў чым не вінаватыя”

Журналісты аўтарытэтнай іспанскай газеты “Эль Паіс” Альвара Канкуэра о дэ Гуінера і Сафія Мора правялі ў Беларусі тыдзень, сустракаючыся з грамадскімі актвістамі, дзяржаўнымі чыноўнікамі і роднымі расстраляных людзей. Чытаць далей…

Павел Левінаў: Дзяржава не павінна жорстка абыходзіцца са сваімі грамадзянамі

Павел Левінаў: Дзяржава не павінна жорстка абыходзіцца са сваімі грамадзянамі

Год таму стала вядома, што смяротны прысуд у дачыненні да абвінавачаных у тэракце ў менскім метро прывялі ў выкананне. Родныя Дзмітрыя Канавалава ды Уладзіслава Кавалёва атрымалі адпаведныя рашэнні Вярхоўнага суда. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны