Навіны

Скаргу Любові Кавалёвай за месяц разгледзець не змаглі

Вярхоўны суд паведаміў маці Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага сьмерцю па справе аб выбуху ў менскім мэтро, што наглядная скарга на сьмяротны прысуд знаходзіцца на разглядзе. Чытаць далей…

У Сімферопалі сказалі

У Сімферопалі сказалі "НЕ" смяротнаму пакаранню ў Беларусі

Акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі падтрымалі сімферопальскім школьнікі, якія падпісвалі паштоўкі са зваротам да Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем увесці мараторый на смяротнае пакаранне з наступнай адменай гэтай нормы. Чытаць далей…

У Магілёве і Гомелі адбыліся прэзентацыі фільма “Убыл по приговору” (фота)

У Магілёве і Гомелі адбыліся прэзентацыі фільма “Убыл по приговору” (фота)

Фільм, створаны рэжысёрам Віктарам Трацяковым па сцэнары Паліны Сцепаненка ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, магілёўскім ды гомельскім гледачам прадставілі каардынатар кампаніі Андрэй Палуда і рэжысёр фільма Віктар Трацякоў. Чытаць далей…

Любоў Кавалёва:

Любоў Кавалёва: "Падобна, што турэмныя запісы сына ў СІЗА КДБ проста скралі!"

Маці расстралянага за тэрарызм Уладзіслава Кавалёва прайшла ўсе магчымыя інстанцыі ў пошуках турэмных запісаў сына, якія ёй так і не вярнулі. Засталося апошняе: звярнуцца ў суд. Аднак... Чытаць далей…

У Мазыры адбылася прэзентацыя фільма

У Мазыры адбылася прэзентацыя фільма "Убыл по приговору"

Паказы ў рэгіёнах павінны ліквідаваць інфармацыйны прабел па тэме смяротнага пакарання. Чытаць далей…

У Берліне адбылася акцыя

У Берліне адбылася акцыя "Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі"

Яе правялі актывісты берлінскага офіса Міжнароднай амністыі. На пікеце побач з беларускай амбасадай ў Нямеччыне яны заклікалі адмовіцца Беларусь ад смяротнага пакарання, як гэта даўно зрабілі іншыя еўрапейскія краіны. Чытаць далей…

У Баранавічах і Гомелі адзначылі Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

У Баранавічах і Гомелі адзначылі Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Праціўнікі смяротнага пакарання ў Баранавічах дзвюма групамі хадзілі па горадзе, размаўлялі з людзьмі і раздавалі ім інфармацыйныя матэрыялы аб неабходнасці забароны смяротнага пакарання. У Гомелі жыхарам абласнога цэнтру нагадалі пра праблему смяротнага пакарання з дапамогай улётак. Чытаць далей…

«Убыл по приговору»: глядзі, думай, вызначайся! (відэа)

«Убыл по приговору»: глядзі, думай, вызначайся! (відэа)

Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Убыл по приговору» адбыўся ў Менску 10 кастрычніка, калі адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Фільм створаны рэжысёрам Віктарам Трацяковым па сцэнары Паліны Сцепаненка ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Чытаць далей…

У Магілёве прайшоў кінапрагляд фільму “Прычына смерці - прочырк”

У Магілёве прайшоў кінапрагляд фільму “Прычына смерці - прочырк”

Кінапрагляд, які арганізавалі мясцовыя праваабаронцы, быў прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, што адзначаецца 10 кастрычніка. Чытаць далей…

У цэнтры Мінску з'явіліся расцяжкі

У цэнтры Мінску з'явіліся расцяжкі "НЕ смяротнаму пакаранню"

Моладзевыя актывісты звярнулі ўвагу грамадскасці на Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Эўропа заклікае Беларусь спыніць сьмяротныя пакараньні

Рада Эўропы і Эўрапейскі Зьвяз заклікаюць Беларусь абвясьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да ягонай поўнай адмены. Чытаць далей…

Сёння - Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Сёння - Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Сёння Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з'яўляецца наяўнасць у краіне смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Галандцы запатрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына

Галандцы запатрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына

Сёння раніцай у 5 гарадах Галандыі адначасова прайшоў флэш-моб у падтрымку новай кампаніі Любові Кавалёвай, якая патрабуе вярнуць ёй цела яе сына. Чытаць далей…

Амбасадары Еўразвяза прад'явілі дэмарш Беларусі з-за смяротнага пакарання

Амбасадары Еўразвяза прад'явілі дэмарш Беларусі з-за смяротнага пакарання

З нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка, амбасадар Латвіі ў Беларусі разам з амбасадарамі Францыі і Італіі ў Беларусі і прадстаўнікамі Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску прад'явілі дэмарш МЗС Беларусі, каб яшчэ раз звярнуць увагу беларускіх уладаў на праблему адмены смяротнага пакарання ў краіне. Чытаць далей…

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд

"У скарзе пералічваюцца парушэнні, з якімі вялося следства і судовы працэс, і я лічу неабходным, каб адбыўся новы, справядлівы разгляд гэтай справы. Я разумею, што пасля смяротнай кары можна толькі адстаяць чэснае імя сына. Але памятаю і пра тое, што неабходна знайсці сапраўдных вінаватых арганізатараў выбуху", - кажа Любоў Кавалёва. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны