Навіны

Amnesty International: Сытуацыя ў Беларусі пагоршылася

Пагаршэньне эканамічнай сытуацыі, рост напружанасьці ў грамадзтве і ў выніку яшчэ большыя абмежаваньні ўладамі свабоды. Так характарызуе сытуацыю ў Беларусі ў 2011 годзе праваабарончая арганізацыя Amnesty International. Справаздача аб стане правоў чалавека ў сьвеце за мінулы год абнародавана сёньня. Чытаць далей…

У Польшчы сабралі больш за дзве тысячы  подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

У Польшчы сабралі больш за дзве тысячы подпісаў за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі

Пра гэта распавяла Любоў Кавалёва. Маці і сястра асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва, якое было выканана ў сакавіку гэтага года, вярнуліся з Польшчы, дзе сустракаліся з жонкай прэзідэнта Ганнай Камароўскай і журналістамі шэрагу выданняў і мясцовых тэлеканалаў. Чытаць далей…

Любоў і Таццяна Кавалёвы сустрэліся з жонкай прэзідэнта Польшчы

Любоў і Таццяна Кавалёвы сустрэліся з жонкай прэзідэнта Польшчы

15 траўня Любоў і Таццяна Кавалёвы, маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, растралянага паводле выраку суду па справе аб выбуху ў менскім метро, сустрэліся з Аннай Камароўскай – жонкай прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага. Чытаць далей…

Любоў Кавалёва разглядае магчымасць судовага зыску супраць стваральнікаў фільму

Любоў Кавалёва разглядае магчымасць судовага зыску супраць стваральнікаў фільму "Метро"

Маці расстралянага па абвінавачанні ў тэрарызме Уладзіслава Кавалёва і сябар сям'і Кавалёвых, віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда зафіксавалі больш за 20 эпізодаў у гэтым фільме, дзе аўтары спрабуюць маніпуляваць грамадскай свядомасцю. Чытаць далей…

10 сутак за налепкі “Не – смяротнаму пакаранню”

10 сутак за налепкі “Не – смяротнаму пакаранню”

24 красавіка Ігар Шалай быў затрыманы каля будынку міністэрства ўнутраных спраў у Менску за тое, што ляпіў налепкі “Не – смяротнаму пакаранню”. 25 красавіка суд Савецкага раёну Менска асудзіў яго да 10 сутак арышту па артыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”). Чытаць далей…

Чаму целы расстраляных не выдаюцца і месца пахавання не паведамляецца?

Чаму целы расстраляных не выдаюцца і месца пахавання не паведамляецца?

Адказаў на гэтыя пытанні запатрабавалі маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў датычнасці да тэракту ў мінскім метро і расстралянага паводле прысуду Вярхоўнага суду. У заяве родныя Уладзіслава Кавалёва падкрэсліваюць, што хацелі б атрымаць не фармальны адказ, а змястоўнае абгрунтаванне дадзенай заканадаўчай нормы. Чытаць далей…

Сваякі Кавалёва звярнуліся да Лукашэнкі з прапановай змяніць заканадаўства

Сваякі Кавалёва звярнуліся да Лукашэнкі з прапановай змяніць заканадаўства

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, аднаго з асуджаных і расстраляных за тэракт у мінскім метро, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай выдаць указ, каб целы пакараных смерцю ўсё ж выдаваліся сваякам. А таксама каб ім паведамлялася пра месцы пахавання тых, каго расстралялі паводле смяротных прысудаў. Чытаць далей…

Маці Уладзіслава Кавалёва патрабуе вярнуць запісы расстралянага сына

Маці Уладзіслава Кавалёва патрабуе вярнуць запісы расстралянага сына

Любоў Кавалёва напісала скаргі на імя начальніка СІЗА КДБ, дзе ўтрымліваліся абвінавачаныя ў тэрарызме Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў. Пасля выканання смяротага прысуду маці атрымала пакунак з рэчамі сына. Але запісы, якія вёў Уладзіслаў, кудысьці зніклі. Чытаць далей…

Алег Алкаеў: Я супраць смяротнага пакарання (відэа)

Алег Алкаеў: Я супраць смяротнага пакарання (відэа)

У Менску, недзе ў сутарэньнях сьледчага ізалятару на вуліцы Валадарскага, у былым Пішчалаўскім замку, ёсьць камэра, у якой ужо больш за сто гадоў выконваюць сьмяротныя прысуды. Калісьці такія прысуды абвяшчалі імем расейскага імпэратара, потым — імем савецкай улады. Якія апошнія словы чуе ў сваім жыцьці прысуджаны да сьмерці ў сучаснай Беларусі? Што адчувае беларускі сьмяротнік у апошнія хвіліны свайго жыцьця? Чытаць далей…

Міліцыя супраць кантактаў Любові Кавалёвай з журналістамі

Міліцыя супраць кантактаў Любові Кавалёвай з журналістамі

Супрацоўнікі міліцыі спрабавалі перашкодзіць сустрэчы расійскіх журналістаў з маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва. Сустрэча была запланаваная ў яе кватэры, але супрацоўнікі міліцыі пільнавалі журналістаў каля пад'езду. Чытаць далей…

Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне

Валянцін Гефтэр пра спісы невыязных, крытэрыі па вызначэнні палітвязняў, смяротнае пакаранне

Асноўныя тэмы інтэрв'ю з сябрам Рады па развіццю грамадзянскай супольнасці і правоў чалавека пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Валянцінам Гефтэрам - стварэнне спісаў невыяздных, сітуацыя з крытэрыямі па вызначэнні палітвязняў, выкананне смяротных прысудаў у Беларусі. Чытаць далей…

У Рагачове судзяць грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

У Рагачове судзяць грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча

Суд пачаўся ў 11.00. Прыкладна ў гэты ж час на сайце vrogaceve.ru з'явіўся артыкул ад імя Дзяніса Дашкевіча, у якім у абразлівым свеце падаецца інфармацыя пра беларускую апазіцыю агулам і гомельскіх сяброў палітычных партый і праваабаронцаў у прыватнасці. «Наш сайт узламаны невядомымі, і на ім з'явіліся гэтыя абразлівыя матэрыялы". Чытаць далей…

Генеральнаму сакратару ААН накіравана інфармацыя пра смяротную кару ў Беларусі

Як паведаміў БелаПАН актывіст руху "За Свабоду" праваабаронца Раман Кісляк, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун рыхтуе даклад па пытанні смяротнай кары да 21-й сесіі Савета па правах чалавека ААН, якая адбудзецца ў верасні. Пан Гі Мун прапанаваў праваабарончым арганізацыям падаць яму інфармацыю аб смяротнай кары ў іх краінах. Чытаць далей…

«Страх у краіне спакою» глядзіце ў інтэрнэце

«Страх у краіне спакою» глядзіце ў інтэрнэце

11 красавіка, роўна праз год пасля тэракту ў менскім метро, «Белсат» прэзентаваў дакументальны фільм-расследаванне «Страх у краіне спакою». Цяпер фільм можна спампаваць у добрай якасці файл памерам 481 мб у фармаце avi Чытаць далей…

17-ы штат ЗША адмяніў смяротнае пакаранне

17-ы штат ЗША адмяніў смяротнае пакаранне

Палата прадстаўнікоў Канэктыкута прагаласавала за адмену ў штаце смяротнага пакарання, паведамляе Associated Press. Паводле новага законапраекту, яно будзе заменена на пажыццёвае зняволенне без права вызвалення. Варта адзначыць, што паводле апытанняў, большасць жыхароў штата пакаранне смерцю падтрымліваюць. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны