Навіны

Заява БХК у сувязі з расстрэлам Канавалава і Кавалёва.

Беларускі Хельсінкскі Камітэт глыбока шкадуе аб прывядзенні ў выкананне смяротных прысудаў у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Чытаць далей…

Любоў Кавалёва: Спачуванні Лукашэнкі — гэта цынізм

«Адзінае, пра што я яго прашу, няхай аддасць мне сына. Яго спачуванні не патрэбныя». Чытаць далей…

Міжнародная грамадзянская супольнасьць патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне

Міжнародная грамадзянская супольнасьць патрабуе ад Аляксандра Лукашэнкі ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне

Заява аб прывядзеньні ў выкананьне сьмяротных прысудаў ў дачыненьні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва ў Беларусі Чытаць далей…

Камітэт па правах чалавека ААН: Беларусь абавязана выдаваць целы расстраляных і паведамляць пра дату смерці іх сем'ям

Камітэт па правах чалавека ААН: Беларусь абавязана выдаваць целы расстраляных і паведамляць пра дату смерці іх сем'ям

Маці Уладзіслава Кавалёва звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай выдаць ёй цела расстралянага сына. Раней Камітэт ААН па правах чалавека ўжо прыняў рашэнне, якое абавязвае Беларусь выдаваць целы пакараных смерцю іх сваякам і паведамляць пра дату смерці. Чытаць далей…

Украіна асудзіла пакаранне смерцю Канавалава і Кавалёва

Украіна падтрымлівае заяву Еўрасаюза, які асудзіў смяротнае пакаранне абвінавачаных у тэракце ў мінскім метрапалітэне. Чытаць далей…

Нарвэгія зьвярталася да Беларусі не праводзіць расстрэлаў

Міністар замежных спраў Нарвэгіі — краіны, якая летась у ліпені перажыла сэрыю тэрактаў, Ёнас Гар Сторэ выступіў з рэзкім асуджэньнем расстрэлу падазраваных у тэрарызьме беларусаў Кавалёва і Канавалава. Чытаць далей…

Адказнасць за жыццё

Адказнасць за жыццё

"І калі ёсць пасля 1996-га году хоць адзін нявінна забіты дзяржаўнай машынай чалавек, то кожны грамадзянін гэтай краіны нясе адказнасць за гэтае загубленае жыццё. І той хто агітаваў на рэферэндуме за кару смерці, і той, хто галасаваў за яе. І той хто не прыйшоў галасаваць, тым самым абыякава паставіўшыся да пытання жыцця і смерці. І нават той, хто прагаласаваў супраць. Бо не змог адстаяць сваю праўду. Пабаяўся. Ці яшчэ горш – паленаваўся", - піша праваабаронца і публіцыст Віктар Сазонаў. Чытаць далей…

Amnesty International: Беларусь павінна выдаць целы пакараных за выбух у менскім метро

Amnesty International: Беларусь павінна выдаць целы пакараных за выбух у менскім метро

“Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павінен неадкладна абвясціць мараторый на смяротнае пакаранне, у адпаведнасці з паслядоўнымі рэзалюцыямі Генеральнай Асамблеі ААН, якія заклікаюць да глабальнага мараторыю. Акрамя таго, беларускія ўлады мусяць выдаць целы сем’ям абодвух мужчынаў”, - сказаў Джон Далхусэн, дырэктар Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Чытаць далей…

Расія зацікаўлена ў тым, каб Беларусь далучылася да мараторыя на смяротную кару

Расія зацікаўлена ў тым, каб усе еўрапейскія краіны, у тым ліку Беларусь, далучыліся да мараторыя на смяротную кару, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Чытаць далей…

Хэльсынскі фонд Польшчы асуджае сьмяротную кару ў Беларусі

Хэльсынскі фонд правоў чалавека Польшчы выказвае абурэньне ў сувязі з пакараньнем сьмерцю Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава і заклікае ўлады Беларусі неадкладна ўвесьці мараторый на выкананьне сьмяротнай кары. Чытаць далей…

FIDH рашуча асуджае пакаранне смерцю двух маладых людзей у выніку абуральна несправядлівага суда

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) заклікае беларускія ўлады адмяніць смяротнае пакаранне за ўсе злачынствы і неадкладна ўвесці мараторый на вынясенне і выкананне смяротных прысудаў. Чытаць далей…

Міжнародная назіральная місія аб выкананні смяротных прысудаў

Міжнародная назіральная місія аб выкананні смяротных прысудаў

Міжнародная назіральная місія шкадуе пра тое, што прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка не выкарыстаў прадстаўленае яму законам права і не задаволіў прашэнне аб памілаванні Уладзіслава Кавалёва, нягледзячы на шырокі грамадскі рэзананс і шматлікія заклікі з боку міжурадавых арганізацый. Чытаць далей…

“Лепш злітавацца над сотняй віноўных, чым пакараць смерцю аднаго невінаватага”

“Лепш злітавацца над сотняй віноўных, чым пакараць смерцю аднаго невінаватага”

Пры сённяшняй сітуацыі на смяротнае пакаранне ў Беларусі мусіць быць уведзены мараторый. Так лічаць грамадскія дзеячы Салігорска, якія дзеляцца сваімі меркаваннямі пра забойства Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Чытаць далей…

Айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне (відэа)

Айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне (відэа)

Пад час казаньня на нядзельнай літургіі 18 сакавіка ў царкве Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане рэктар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне, прысуд Канавалаву і Кавалёву, а таксама галадоўку Сяргея Каваленкі. Чытаць далей…

Кіраўнік ПАРЕ пра прысуд Кавалёву і Канавалаву: Здарылася непапраўнае

Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Жан-Клод Міньён шакаваны прывядзеннем у выкананне прыгавору ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны