Навіны

Лукашэнка: сьмяротнае пакараньне можна замяніць пажыцьцёвым зьняволеньнем

"Каб гэтую праблему вырашыць, нам трэба правесьці рэфэрэндум", — заявіў Аляксандар Лукашэнка. У інтэрвію нямецкім журналістам, вытрымкі зь якога прыводзіць БелТА, кіраўнік Беларусі адзначыў, што з тых часоў, калі сьмяротнае пакараньне было замацаванае вынікамі рэфэрэндуму, пазыцыя людзей не зьмянілася. Чытаць далей…

У Мінску вывучаюць зварот аб змякчэнні стаўлення да сваякоў расстраляных

Брэстаўчанка Сьняжана Неўдах атрымала адказ на свой зварот у прэзідэнцкую Адміністрацыю. Яна прасіла, каб маці расстралянага Андрэя Жука паведамілі пра месца пахавання сына. У адказе з Адміністрацыі паведамляецца, што пытанне вывучаецца ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прававы кансультант Сняжана Неўдах Раман Кісляк. Чытаць далей…

“Сваякі маюць права маліцца за нябожчыка і пахаваць яго па царкоўных канонах”

“Сваякі маюць права маліцца за нябожчыка і пахаваць яго па царкоўных канонах”

Сьвятар Беларускай праваслаўнай царквы, які пажадаў не называць сваё імя, пракаментаваў адмову Дэпартамента па выкананьні пакараньняў МУС, аддаць маці пакаранага растрэлам Андрэя Жука цела яе забітага сына, каб яна магла пахаваць яго па праваслаўным звычаяў, але і паведаміць, дзе ён пахаваны”.

Чытаць далей…

На Дзяды ў Польшчы запаляць зьнічы ў памяць аб пакараных сьмерцю беларусах

На Дзяды ў Польшчы запаляць зьнічы ў памяць аб пакараных сьмерцю беларусах

На Дзяды сябры польскай праваабарончай арганізацыі “Гарызонт” запаляць зьнічы ў памяць аб растраляным у Беларусі па прысуду суда Андрэю Жуку.

Чытаць далей…

Праваабаронцы заклікалі Вэстэрвэле выставіць Менску шэраг патрабаваньняў

Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" заклікала міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле запатрабаваць ад беларускіх уладаў падчас візыту ў Менск "неадкладнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне".

Чытаць далей…

Сняжана Неўдах звяртаецца да Лукашэнкі другі раз

Сняжана Неўдах звяртаецца да Лукашэнкі другі раз

Маці траіх дзяцей,  жыхарка Берасьця Снежана Неўдах пісьмова зьвярнулася да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, каб ён дапамог атрымаць маці растралянага па прысуду суда Андрэя Жука звесткі пра месца пахаваньня сына. Днямі яна атрымала адказ з дэпартаменту выкананьня пакараньняў МУС, датаваны 25 сакавіка. У “дзяжурнай адпісцы” паведамляецца,  што паводле артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэксу, цела пакаранага для пахаваньня не выдаецца, пра месца пахаваньня таксама не паведамляецца.

Чытаць далей…

Аляксандр Надсан падтрымаў кампанію за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі:

Аляксандр Надсан падтрымаў кампанію за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі: "Для мяне жыцьцё – гэта дар Божы” (Відэа)

Беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы айцец Аляксандр Надсан падтрымаў праваабаронцаў у барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Пад час сваёй нядаўняй паездкі на Беларусь ён знайшоў магчымасьць сустрэцца з праваабаронцамі, каб падпісаць Петыцыю за адмену сьмяротнага пакараньня ў рамках апошняга этапа кампаніі, якую праводзіць беларускія праваабаронцы.

Чытаць далей…

“Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права”

“Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права”

Тэматычная кніжная выстава “Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права” працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яна прысвечаная Еўрапейскаму дню барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня і будзе экспанавацца да 5 лістапада.

Чытаць далей…

Намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі падпісаў петыцыю супраць сьмяротнай кары

Намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі падпісаў петыцыю супраць сьмяротнай кары

Джэрэмі Браўн, намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі, адказны за правы чалавека, падпісаў петыцыю, якая заклікае да ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі Чытаць далей…

Што адкажа Прэзідэнт Лукашэнка на зварот Сьняжаны Неўдах?

Што адкажа Прэзідэнт Лукашэнка на зварот Сьняжаны Неўдах?

Маці траіх дзяцей пісьмова зьвярнулася да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, каб ён дапамог атрымаць маці растралянага па прысуду суда Андрэя Жука звесткі пра месца пахаваньня сына. Чытаць далей…

Стынг падтрымаў кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі:

Стынг падтрымаў кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі: "Час гэта змяніць" (Відэа)

Стынг, вядомы ва ўсім свеце музыка і актывіст, падтрымаў намаганні праваабаронцаў у барацьбе за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Стынг, які выступіў з канцэртам у Мінску ў ходзе сусветнага турнэ Symphonicity, сустрэўся з праваабаронцамі, каб падпісаць петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў рамках апошняга этапа кампаніі, якую праводзіць Беларускі Хельсінкскі Камітэт і арганізацыі "Вясна" і "Міжгародная Амністыя". "Час гэта змяніць", - сказаў Стынг у сваім відэазвароце.

Чытаць далей…

Расстрэльваць ці не расстрэльваць?

Расстрэльваць ці не расстрэльваць?

Беларусь — апошняя краіна Еўропы, у якой практыкуюцца расстрэлы злачынцаў. Ці варта нашай краіне адмовіцца ад пакарання смерцю? З такім пытаннем відэажурналісты «НН» звярнуліся да людзей на вуліцах сталіцы. І атрымалі надзіва разнастайныя і грунтоўныя адказы: Чытаць далей…

Амаль усе патэнцыйныя кандыдаты выступаюць супраць смяротнага пакарання

Амаль усе патэнцыйныя кандыдаты выступаюць супраць смяротнага пакарання

Кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня" у Беларусі зьвярнулася да патэнцыйных кандадатаў на пасаду прэзідэнта з пытаньнем, ці ёсьць у іх перадвыбарчай праграме пункт пра адмену сьмяротнага пакараньня. Чытаць далей…

Раман Кісляк супраць Міністэрства замежных спраў

Раман Кісляк супраць Міністэрства замежных спраў

Брэсцкі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк атрымаў адказ з Міністэрства замежных спраў Беларусі на сваю заяву, у якой ён намагаўся адмяніць закон аб тайне часу расстрэлу і месцы пахавання прысуджанага да смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Скажы “Не” сьмяротнаму пакараньню (Фотарэпартаж)

Скажы “Не” сьмяротнаму пакараньню (Фотарэпартаж)

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў мінулыя выходныя і напярэдадні правялі шэраг інфармацыйных акцый за адмену гэтага дзікунскага віду пакараньня. Пікеты прайшлі ў многіх гарадах Беларусі і былі прымеркаваныя да Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая працягвае ўжываць сьмяротнае пакараньне. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны