Навіны

Тыдзень сьмяротнага пакараньня?

Тыдзень сьмяротнага пакараньня?

Заўтра, 17 верасьня, Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь нарэшце разгледзіць касацыйную скаргу на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гарадзеншчыны за патройнае забойства. Чытаць далей…

Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў МЗС ў пытаньні сьмяротнай кары

Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў МЗС ў пытаньні сьмяротнай кары

Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў міністэрства замежных спраў з заявай аб прывядзеньні крымінальна-выканаўчага кодэксу ў адпаведнасьць зь Міжнародным пактам грамадзянскіх і палітычных правоў для ўзнаўленьня правоў родных тых людзей, якія пакараныя сьмерцю ў Беларусі. Чытаць далей…

Вынесены яшчэ адзін сьмяротны прысуд

Вынесены яшчэ адзін сьмяротны прысуд

Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе абвешчаны прысуды Аляксандру Сычову і Ігару Мяліку, па абвінавачаньню ў серыі жорсткіх злачынстваў, здзейсьненых у складзе банды на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Першы асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, другі - да вышэйшай меры пакараньня. Чытаць далей…

Чарговыя кандыдаты на вышэйшую меру пакараньня?

Чарговыя кандыдаты на вышэйшую меру пакараньня?

Да 14 верасьня ў Магілёўскім абласным судзе абвешчаны перапынак у разглядзе крымінальнай справы па абвінавачваньні Аляксандра Сычова і Ігара Мялікава, якія ў складзе банды здзейсьнілі серыю жорсткіх злачынстваў на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Ім пагражае сьмяротнае пакараньне. Кіраўнік злачыннай групы, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднаньня джыу-джытсу і самаабароны, пазбегнуў суду, паколькі некалькі месяцаў назад раптоўна памёр. Чытаць далей…

Прадстаўнікі “Міжнароднай Амністыі” ў рамках праграмы супраць смяротнага пакарання наведалі Гродна

Прадстаўнікі “Міжнароднай Амністыі” ў рамках праграмы супраць смяротнага пакарання наведалі Гродна

Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" Хэза Макгіл ды Айша Юнг наведалі Гродна ў рамках праграмы змагання супраць практыкі смяротных пакаранняў злачынцаў. Чытаць далей…

Маці пакаранага смерцю Андрэя Жука не прадаставяць звесткі аб месцы пахавання сына

Маці пакаранага смерцю Андрэя Жука не прадаставяць звесткі аб месцы пахавання сына

Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, у жніўні Святлана Жук, сын якой быў пакараны смерцю 18 сакавіка 2010 года, накіравала адпаведныя скаргі ў Савет міністраў і міністру ўнутраных спраў. Паводле слоў праваабаронцы, падставай для іх стала перакананне маці ў тым, што не прадастаўленне ёй такіх звестак з'яўляецца бесчалавечным і парушае артыкул 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей…

Рыгор Кастусёў супраць сьмяротнага пакараньня

Рыгор Кастусёў супраць сьмяротнага пакараньня

Кандыдат у прэзыднты Беларусі ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паставіў свой подпіс пад пэтыцыяй супраць сьмяротнага пакараньня. Падпісаньне пэтыцыі ладзіцца беларускай грамадзянскай кампаніяй "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня", мэтай якой ёсьць спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў. Чытаць далей…

Рашэньне пытаньня па сьмяротным пакараньні з'яўляецца не адзіным для атрыманьня Беларуссю статусу спецзапрошанага ў ПАРЭ - дакладчык па Беларусі

Рашэньне пытаньня па сьмяротным пакараньні з'яўляецца не адзіным для атрыманьня Беларуссю статусу спецзапрошанага ў ПАРЭ - дакладчык па Беларусі

Адмена ці ўвядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі з'яўляецца не адзіным пытаньнем, ад рашэньня якога залежыць аднаўленьне для беларускага парламента статусу спецыяльна запрошанага ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы, заявіла дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях ПАРЭ Сініка Хурскайнэн ў аўторак у Мінску. Чытаць далей…

Разгляд касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд перанесены на 17 верасьня

Разгляд касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд перанесены на 17 верасьня

Перанесены разгляд ў Вярхоўным судзе Беларусі касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гродзенскай вобласьці за патройнае забойства, здзейсьненае 14 кастрычніка 2009 года. Новая дата – 17 верасьня. Раней планавалася, што Вярхоўны суд разгледзіць справу 30 ліпеня. Аб прычынах пераносу застаецца толькі здагадвацца. Чытаць далей…

Сьмяротнае пакараньне: лёд крануўся ў Кітаі

Сьмяротнае пакараньне: лёд крануўся ў Кітаі

Кітай мае намер скараціць спіс злачынстваў, за якія прадугледжана смяротнае пакаранне, і адмовіцца ад яго ўжывання ў дачыненні да асобаў, узрост якіх перавышае 70 гадоў, паведаміла газета China Daily. Чытаць далей…

Сьмяротныя прысуды: што скажа Вярхоўны суд 30 ліпеня?

Сьмяротныя прысуды: што скажа Вярхоўны суд 30 ліпеня?

Прызначаная дата разгляду з Вярхоўным Судзе Беларусі касацыйных скаргаў асуджаных да вышэйшай меры пакараньня жыхароў Гародні Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі. 30 ліпеня будзе выкарыстаны апошні шанец захаваць жыцьцё гарадзенскім забойцам. Праўда ў асуджаных яшчэ застаецца ілюзорная магчымасьць памілаваньня прэзідэнтам краіны, але, як сведчыць практыка, на гэта спадзявацца не даводзіцца, бо за ўвесь час незалежнасьці Беларусі прэзідэнт памілаваў толькі аднаго чалавека. Чытаць далей…

Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны

Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны

У 2009 годзе стартавала кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня", мэтай якой ёсьць спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасьцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот за подпісамі вядомых беларускіх дзеячоў і праваабаронцаў 10 сьнежня 2009 году, у Міжнародны дзень правоў чалавека, быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Парламент. Зараз збор подпісаў працягваецца і кожны грамадзянін Беларусі можа далучыцца да петыцыі. Ініцыятары кампаніі спадзяюцца, што ўлады Беларусі пяройдуць да рашучых дзеяньняў, накіраваных на спыненьне выкананьня сьмяротных прысудаў. Чытаць далей…

Сьмерць сьмяротнаму пакараньню!

Сьмерць сьмяротнаму пакараньню!

Французскае агенцтва TBWA вырабіла для Amnesty International прыгожы ролік аб адмене сьмяротнага пакараньня. Чытаць далей…

У Драгічынскім раёне па-ранейшаму забіваюць пенсіянераў

У Драгічынскім раёне па-ранейшаму забіваюць пенсіянераў

13 лістапада 2009 года ў Драгічынскім раёне было знойдзенае цела 85-гадовай жыхаркі вёскі Гутава. Паводле эксьпертызы, жанчына была задушаная. Па падазрэньні ў забойстве затрыманыя дзьве 24-гадовыя жанчыны, адна з якіх зьяўляецца грамадзянкай Расіі. Чытаць далей…

“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube

“Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube

Відэаролік “Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” прэзентаваны на YouTube ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны