Прызначаная дата разгляду з Вярхоўным Судзе Беларусі касацыйных скаргаў асуджаных да вышэйшай меры пакараньня жыхароў Гародні Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі. 30 ліпеня будзе выкарыстаны апошні шанец захаваць жыцьцё гарадзенскім забойцам. Праўда ў асуджаных яшчэ застаецца ілюзорная магчымасьць памілаваньня прэзідэнтам краіны, але, як сведчыць практыка, на гэта спадзявацца не даводзіцца, бо за ўвесь час незалежнасьці Беларусі прэзідэнт памілаваў толькі аднаго чалавека. Чытаць далей…
У 2009 годзе стартавала кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня", мэтай якой ёсьць спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасьцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот за подпісамі вядомых беларускіх дзеячоў і праваабаронцаў 10 сьнежня 2009 году, у Міжнародны дзень правоў чалавека, быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Парламент. Зараз збор подпісаў працягваецца і кожны грамадзянін Беларусі можа далучыцца да петыцыі. Ініцыятары кампаніі спадзяюцца, што ўлады Беларусі пяройдуць да рашучых дзеяньняў, накіраваных на спыненьне выкананьня сьмяротных прысудаў. Чытаць далей…
Французскае агенцтва TBWA вырабіла для Amnesty International прыгожы ролік аб адмене сьмяротнага пакараньня. Чытаць далей…
13 лістапада 2009 года ў Драгічынскім раёне было знойдзенае цела 85-гадовай жыхаркі вёскі Гутава. Паводле эксьпертызы, жанчына была задушаная. Па падазрэньні ў забойстве затрыманыя дзьве 24-гадовыя жанчыны, адна з якіх зьяўляецца грамадзянкай Расіі. Чытаць далей…
Відэаролік “Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” прэзентаваны на YouTube ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Чытаць далей…
Нарэшце праваабаронцы атрымалі адказ з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на запыт аб колькасці вынесеных і выкананых смяротных прысудаў з 1990 па 2009 год. Пра выкананыя смяротныя прысуды Міністэрства юстыцыі інфармацыю не прадаставіла. Чытаць далей…
Кіраўніцтва Беларусі дэманстратыўна не жадае рабіць крокі насустрач Еўропе ў пытаньні адмены сьмяротнага пакараньня ці ўвядзеньня мараторыя на яго выкананьне. Пры гэтым, вышэйшыя чыноўнікі неаднаразова заяўлялі, што час нібыта сасьпеў, аднак замест кроку наперад робіцца два назад. Чаму? Каб падкрэсліць сваю непахіснасьць, цьвердасьць у прыманьні ўласных рашэньняў, а не з улікам аказваемага ціску. Чытаць далей…
Асуджаныя да смяротнага пакарання жыхары Гродна Алег Грышкаўцоў і Андрэй Бурдыка чакаюць разгляду ў Вярхоўным Судзе іх скаргі на прысуд Гродненскага абласнога суда. Рабіць якія-небудзь прагнозы на гэты конт не хочацца. Але ёсць магчымасць паглядзець на гэту справу з улікам розных меркаванняў і абставінаў. Чытаць далей…
У ЗАГСе Салігорска 1 чэрвеня Святлане Жук, нарэшце, выдалі пасведчанне пра смерць сына. У дакуменце ўказаны дзень смерці – 18 сакавіка 2010 года, у графе “прычына смерці” – прочырк. Акт зафіксавання смерці датаваны 21-ым сакавіка. Каб атрымаць пацверджанне пра тое, што сына больш няма ў жывых, жанчыне давялося прыкласці нямала намаганняў. Чытаць далей…
Інфармацыйная кампанія БелаПАН учора агучыла колькасць выкананых у Беларусі з 1985 году смяротных прысудаў – 299. У сваіх падліках журналісты кіраваліся інфармацыяй, здабытай уласнымі намаганнямі, а таксама звесткамі Amnesty International. Гэта сусветная праваабарончая арганізацыя ў сваім дакладзе “Спынім смяротныя пакаранні ў Еўропе: На шляху да адмены смяротнай кары ў Беларусі”, выдадзеным у сакавіку 2009 году, адзначае, што “з моманту атрымання Беларуссю незалежнасці ад Савецкага Саюза ў 1991 годзе магло быць пакарана каля 400 чалавек”. Аднак афіцыйная статыстыка па гэтым пытанні да гэтага часу не паведамляецца. І спробы беларускіх праваабаронцаў атрымаць такія звесткі ад уладаў пакуль вынікаў не даюць. Чытаць далей…
Прымяненьне смяротнага пакараньня па-ранейшаму з'яўляецца перашкодай у адносінах Беларусі з Саветам Еўропы. Чытаць далей…
Amnesty International, Беларускі Хельсінскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр “Вясна” Лондан/Мінск, 17.05.2010 Чытаць далей…
14 траўня ў Горадні вынесены сьмяротны прысуд двум жыхарам гораду за патройнае забойства. Справа разглядалася ў абласным судзе, вёў працэс судзьдзя Пятро Бандык. Суд палічыў цалкам даказанай віну абодвух злачынцаў: першы зь іх Алег Грышкаўцоў, яму 29 гадоў, другому, Андрэю Бурдыку, 28. Чытаць далей…
Праваабаронца Тамара Чыкунова, старшыня узбекскай арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”, узнагароджана Ордэнам Ганаровага Легіёну (Légion d’honneur) за актыўнае змаганне супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…
12 траўня праваабаронцы ў межах кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі накіравалі на імя Міністра ўнутраных справаў, Генеральнага пракурора і Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь запыты пра колькасць вынесеных і выкананых смяротных прысудаў з 1990 па 2009 год. Чытаць далей…