Навіны

Валянцін Стэфановіч: “Праваабаронцы вітаюць удзел афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў працы Кангрэсу супраць смяротнага пакарання”

Валянцін Стэфановіч: “Праваабаронцы вітаюць удзел афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў працы Кангрэсу супраць смяротнага пакарання”

Напрыканцы лютага ў Жэневе адбыўся Чацвёрты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Больш за паўтары тысячы юрыстаў, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў з амаль 100 краін свету прынялі удзел у працы гэтага сусветнага форума. Чытаць далей…

У Швейцарыі праходзіць Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання

У Швейцарыі праходзіць Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання

Сёння ў Жэневе распачаў працу Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Трохдзённы форум сабраў больш за тысячу юрыстаў, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячоў з розных краін свету. Сярод яго ўдзельнікаў – прадстаўнікі Беларусі, актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Валянцін Стэфановіч і Тацяна Рэвяка. Чытаць далей…

Мараторый на пакаранне смерцю ў бліжэйшыя паўгода не ўвядуць

Мараторый на пакаранне смерцю ў бліжэйшыя паўгода не ўвядуць

Першае паседжанне працоўнай групы па праблеме смяротнага пакарання запланаванае ў Палаце прадстаўнікоў на 22 лютага. Пра гэта БЕЛТА паведаміў кіраўнік групы старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка. Чытаць далей…

Правабаронца Тамара Чыкунова выказала занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі

Правабаронца Тамара Чыкунова выказала занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі

Напачатку лютага Беларусь наведала вядомая ў свеце змагарка за адмену смяротнага пакарання ва Узбекістане праваабаронца Тамара Чыкунова. Пад час сустрэчы з прадстаўнікамі праваабарончага цэнтру “Вясна” Тамара Чыкунова распавяла аб тых праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца пад час адстойвання права на жыццё для кожнага чалавека. Кіраўніца арганізацыі “Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў” выказала таксама сваю занепакоенасць праблемай смяротнага пакарання ў Беларусі і паведаміла пра жаданне са свайго боку паспрыяць яго канчатковай адмене. Чытаць далей…

Дэпутат: Пажыццёвае зняволенне не больш гуманнае за смяротнае пакаранне

Дэпутат: Пажыццёвае зняволенне не больш гуманнае за смяротнае пакаранне

Дэпутаты лічаць, што спяшацца з адменай смяротнага пакарання не варта, і спасылаюцца на вынікі рэферэндуму 1996 года. Еўрапейскія чыноўнікі падкрэсліваюць, што лёс смяротнай кары не мусіць вырашацца на ўсенародным рэферэндуме, але гэта — пытанне палітычнай волі. Чытаць далей…

За адмену смяротнага пакарання выступаюць 39% беларусаў

За адмену смяротнага пакарання выступаюць 39% беларусаў

Адмену смяротнага пакарання падтрымліваюць 39% беларусаў, 48% выступаюць супраць. Такія вынікі нядаўняга сацыялагічнага апытання прывёў дырэктар соцыяметрычнай лабараторыі “НОВАК” Андрэй Вардамацкі. Чытаць далей…

ПАРЭ вітае стварэнне ў парламенце Беларусі рабочай групы па пытанні смяротнага пакарання

ПАРЭ вітае стварэнне ў парламенце Беларусі рабочай групы па пытанні смяротнага пакарання

Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЭ) Мевлют Чавушоглу вітае стварэнне ў беларускім парламенце рабочай групы па пытаннях прымянення смяротнага пакарання ў якасці меры пакарання. Чытаць далей…

Смяротнае пакаранне ў Беларусі. 2009 год

2009 год не стаў для Беларусі вырашальным у пытанні адмены ці ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне. Беларусь па-ранейшаму застаецца адзінай дзяржавай на еўрапейскім кантыненце, а таксама на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. Разам з тым, упершыню за гады існавання незалежнай Беларусі тэма смяротнага пакарання стала прадметам шырокай дыскусіі ў краіне. Чытаць далей…

Міклашэвіч: смяротнае пакаранне – шматбаковая праблема

Міклашэвіч: смяротнае пакаранне – шматбаковая праблема

26 студзеня на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам працы Канстытуцыйнага суда РБ ў 2009 годзе, яго кіраўнік, Пётр Міклашэвіч, адзначыў, што адмена смяротнага пакарання не супятрэчыць беларускай Канстытуцыі. Чытаць далей…

Віктар Гумінскі: “Беларусь непасрэдна падышла да таго, каб пачаць падрабязна, празрыста і шырока абмяркоўваць пытаньне аб адмене пакараньня смерцю”

Віктар Гумінскі: “Беларусь непасрэдна падышла да таго, каб пачаць падрабязна, празрыста і шырока абмяркоўваць пытаньне аб адмене пакараньня смерцю”

Актывісты “кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” атрымалі адказ на свой зварот у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі. Нагадаем, што10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакараньня, які расцэньваецца як парушэньне права на жыцьцё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Адначасова копія звароту была перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей…

Урад супраць разгляду ў ААН паведамлення маці Жука

Урад супраць разгляду ў ААН паведамлення маці Жука

З Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека ААН атрымана інфармацыя аб атрыманні каментарыяў ураду РБ на індывідуальнае паведамленне маці прыгаворанага да смяротнага пакарання Андрэя Жука. Чытаць далей…

Гары Паганяйла:

Гары Паганяйла: "Нельга ставіць дзяржаву ва ўмовы, калі яна сама павінна здзяйсняць забойствы"

Гары Паганяйла, юрыст Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінскі камітэт", у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” агучыў свае аргументы супраць пакарання смерцю. Чытаць далей…

У Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы перадалі петыцыю ўладам (фота)

У Міжнародны дзень правоў чалавека праваабаронцы перадалі петыцыю ўладам (фота)

10 снежня прадстаўнікі праваабарончай супольнасці ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” перадалі ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь петыцыю з заклікам адмяніць гэты від пакарання, які расцэньваецца як парушэнне права на жыццё, гарантаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Копія звароту перададзеная і ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей…

Да дня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: Абараняць свае правы ў вялікім і  малым,  паўсюль і заўсёды

Да дня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: Абараняць свае правы ў вялікім і малым, паўсюль і заўсёды

Нашая краіна абавязалася перад усім сьветам паважаць, абараняць і забясьпечваць правы чалавека. Але наколькі гэтыя міжнародныя абавязкі выконваюцца? Спынімся на адным з найважнейшых палажэньняў Дэкларацыі -- артыкуле 3: “Кожны чалавек мае права на жыцьцё, на свабоду і на асабістую недатыкальнасьць.” Чытаць далей…

“Салідарнасьць”: Ці патрэбна адмяняць сьмяротнае пакараньне?

“Салідарнасьць”: Ці патрэбна адмяняць сьмяротнае пакараньне?

Сайт “Салідарнасці” распачаў 7 снежня галасаваньне па актуальнай у грамадстве тэме: “Ці патрэбна адмяняць смяротнае пакараньне?” Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны