Аляксей Марачкін, вядомы беларускі мастак, адзін з заснавальнікаў аб'яднання мастакоў "Пагоня" і старшыня Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына", узяў удзел у дыскусіі наконт смяротнай кары. Далучыўшыся да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, ён падзяліўся сваімі развагамі пра тое, чаму трэба адмяняць смяротнае пакаранне. Чытаць далей…
25 сакавіка на пляцоўцы ля музычнага тэатра польскай Гдыні адбылася акцыя, арганізаваная праваабарончай сеткай "Міжнародная амністыя" і беларускімі студэнтамі Гданьскага ўніверсітэта. Акцыя была прымеркаваная да Дня Волі, перадае БелаПАН. Чытаць далей…
Сёньня ў Менску прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя” прадставяць справаздачу, у якой маюць намер заклікаць беларускія ўлады адмовіцца ад выкарыстаньня сьмяротнага пакараньня. Чытаць далей…
24 сакавіка ў Менску адбудзецца прэс-канферэнцыя міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Мэта візіту прадстаўнікоў арганізацыі ў нашу краіну - заклікаць улады Беларусі да адмены смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Пытанне аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі, у адпаведнасці з Канстытуцыяй, можа быць вырашана толькі на рэферэндуме, адзначыў старшыня Канстытуцыйнага суда Беларусі Пётр Міклашэвіч на прэс-канферэнцыі 11 сакавіка. Паводле яго словаў, “у Канстытуцыі закладзены асобы парадак, што датычыцца адмены смяротнага пакарання”, паведамляе interfax. Чытаць далей…
Ужо месяц як распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. За гэты час петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў, падпісалі 11 вядомых асобаў Беларусі – Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Мечаслаў Грыб, Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна, пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч і Адам Глобус, музыкі Уладзімір Пугач, Кася Камоцкая, Зміцер Вайцюшкевіч, тэле- і радыёвядучыя Зінаіда Бандарэнка, Тамара Лісіцкая і Кацярына Пытлева. Кожны з гэтых людзей, паставіўшы свой подпіс пад зваротам, выказаў сваё стаўленне да гэтай праблемы і распавёў, што прывяло асабіста яго да высновы пра неабходнасць адмены выключнай меры пакарання ў нашай краіне. Чытаць далей…
У студзені 2009 году ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У рамках гэтай кампаніі абвяшчаецца конкурс творчых прац па тэме смяротнага пакарання. Чытаць далей…
Кася Камоцкая, лідэр легендарнага гурта «Новае неба», двойчы рок-князёўна, зараз — прадусар дакументальных фільмаў, далучылася да кампаніі супраць смяротнага пакарання ў нашай краіне і адзначыла, што адмена смяротнага пакарання была б яшчэ адным крокам Беларусі да сям’і вольных, дэмакратычных краінаў. Чытаць далей…
26 лютага ў інтэрвью агенству “Інтерфакс – Захад” старшыня камісіі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Яўген Смірноў паведаміў, што поўная адмена смяротнага пакарання пакуль непатрэбная, але ён не выключае мараторый, як у Расіі, і адзначае, што мараторый фактычна ўжо дзейнічае на Беларусі. Чытаць далей…
Зміцер Вайцюшкевіч, таленавіты і папулярны беларускі музыка, былы ўдзельнік гуртоў “Палац”, “Kriwi”, лідэр і мастацкі кіраўнік “WZ-Orkiestra”, падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання і вызначыў галоўную прычыну, чаму ён далучыўся да кампаніі. Чытаць далей…
Уладзімір Пугач, лідэр гурта “J:МОРС” далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання і адзначыў, што ад злачынства чалавека ўтрымлівае не цяжар пакарання, а яго непазбежнасць. Чытаць далей…
Тамара Лісіцкая, журналіст, тэле- и радыёвядучая, праграмны дырэктар NETradio, пісьменніца і сцэнарыст, арганізатар і ідэйны натхняльнік дабрачыннага праекту дапамогі дзіцячаму анкацэнтру ў Бараўлянах, далучылася да кампаніі супраць смяротнга пакарання і распавяла пра тое, як прыйшла да такога свайго рашэння. Чытаць далей…
18 лютага дэлегацыя ПАСЕ на сустрэчы з кіраўніцтвам Генеральнай пракуратуры Беларусі абмеркавала перспектывы адмены ў рэспубліцы смяротнага пакарання . Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук. Чытаць далей…
Беларуская пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай прэміі крытыкаў ЗША Святлана Алексіевіч, якая цяпер жыве і працуе ў Берліне, падчас прэзентацыі свайго чатырохтомніка з хронікі “Галасы Утопіі” на ХVІ Міжнароднай Мінскай кніжнай выставе 14 лютага сустрэлася з ініцыятарамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і падпісала петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў. Чытаць далей…
Жана Літвіна, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, лаўрэат прэміі Фонда Эберта па правах чалавека 2008 году, вызначыла тыя аргументы, якія паўплывалі на яе рашэнне далучыцца да кампаніі па адмене смяротнага пакарання ў нашай краіне. Чытаць далей…