Смяротнае пакаранне ў Беларусі, аналітыка, петыцыя супраць смяротнай кары

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Amnesty International выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння.

Мы лічым, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека. Смяротнае пакаранне мы расцэньваем як парушэнне права на жыццё, гарантаванага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Мы цвёрда перакананыя: нішто не можа апраўдаць наўмыснае і бязлітаснае пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы.

Смяротнае пакаранне мае незваротны характар. Пазбаўленне жыцця не толькі не выправіць здзейсненага злачынцам і не адновіць справядлівасць, але і не зможа прывесці яго да пакаяння, усведамлення сваёй віны. Акрамя таго, нельга выключаць судовых памылак, што пагражае казнямі невінаватых людзей – і гэта ўжо было ў гісторыі Беларусі. У выпадку смяротнага пакарання выправіць судовую памылку і вярнуць жыццё чалавеку немагчыма.

Наяўнасць смяротнага пакарання не з’яўляецца дадатковай абаронай грамадскасці, паколькі не стрымлівае людзей шляхам застрашэння ад здзяйснення злачынстваў. У навуковых даследваннях адсутнічаюць пераканаўчыя доказы таго, што смяротнае пакаранне - больш эфектыўны сродак зніжэння злачыннасці за іншыя віды пакарання.

Не імкнучыся прынізіць пакуты ахвяраў і іх родных, мы звяртаем увагу на тое, што працэдура выканання смяротнага пакарання, якая існуе ў Беларусі - гэта бесчалавечнае абыходжанне са сваякамі асуджаных да смерці: яны пазбаўленыя апошняй магчымасці развітацца са сваімі блізкімі, ім не выдаюцца целы для пахавання, а месца пахавання трымаецца ў таямніцы.

Мы лічым, што прававая дзяржава не можа забіваць ад свайго імя. Смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму, маралі і агульначалавечым каштоўнасцям, прынцыпам усіх рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі.

Сёння, калі ўсе краіны Еўропы і постсавецкай прасторы адмовіліся ад смяротнага пакарання, надышоў час і Беларусі далучыцца да гэтай цывілізаванай прасторы гуманізму, прасторы, вольнай ад забойства дзяржавай.

Мы, падпісваючы дадзеную петыцыю, заклікаем улады Беларусі прыслухацца да нашых аргументаў і адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Усяго падпісаліся 17 555

Імя Краіна Дата падпісаньня
Бірук Яўген Менск 14.07.2010
Андрэй Кешэнюк Віцебск 14.07.2010
Яна Марчук Гародня 14.07.2010
Ігар Губарэвіч Менск 14.07.2010
Дзяніс Мазур Менск 14.07.2010
Ганна Асіповіч Менск 14.07.2010
Марыя Сума Менск 14.07.2010
Вальжына Шутава Менск 14.07.2010
Аляксей Лапіцкі Жодзіна 14.07.2010
Аляксей Валабуеў Салігорск 14.07.2010
Дар'я Вашкевіч Менск 14.07.2010
Настасся Шамрэй Мінск 14.07.2010
Гоменюк Дмитрий Минск 14.07.2010
Антон Гриневский Минск 14.07.2010
Алена Талапіла Мінск 14.07.2010
Бугаев Роман Минск 14.07.2010
Дар'я Саўчанка Горкі 14.07.2010
Наталля Дрыленко Віцебск 14.07.2010
Ілля Заранок Горкі 14.07.2010
Дзмітрый Казлоўскі Вілейка 14.07.2010
Лявон Марозаў Мінск 13.07.2010
Ірына Сьмяян-Семянюк Менск 10.07.2010
Сяржук Семянюк Менск 10.07.2010
Эвелина Толстова Минск 10.07.2010
Сидуков Виталий Минск 10.07.2010
Yury Liaonenka Minsk 08.07.2010
Алег Сідорчык Мінск 08.07.2010
Анна Санюкевич Минск 08.07.2010
INMACULADA GONZALEZ VALENCIA 07.07.2010
Алесь Чарняковіч Пінск 07.07.2010
Міхась Матусевіч Мінск 07.07.2010
Цуканава Тацяна Менск 07.07.2010
Михаил Субоч Минск 06.07.2010
Олег Сидоров Минск 06.07.2010
Надзея Бараноуская Менск 06.07.2010
Дар'я Корсак Мінск 06.07.2010
Федотов Олег Минск 06.07.2010
Ягор Дарашкевіч Гродна 05.07.2010
Павел Левинов Витебск 05.07.2010
Аляксандар Пілецкі Менск 05.07.2010
Юлія Дарашкевіч Мінск 05.07.2010
Назаранка Антон Гомель 05.07.2010
Мартыноўская Анна Глубокое 05.07.2010
Ян (Іван) Смаленкін Верхнядзьвінск 04.07.2010
Ліпскі Алег Брэст 04.07.2010
Suhaka Miensk 04.07.2010
Аліна Радачынская Мінск 04.07.2010
Аляксей Хвосцік Маладзечна 03.07.2010
Stsepanenka Palina Minsk 02.07.2010
Шаруба Ганна Менск 02.07.2010
Арцём Дубскі Кіеў 02.07.2010
Наста Лойка Менск 02.07.2010
Саўчанкава Валерыя Мінск 02.07.2010
Андрэй Мялешка Гродна 02.07.2010
Браніцкая Эніра Мінск 01.07.2010

Падпісаць петыцыю