BY | EN
Я яго больш не кахаю.

ЦI ГАТОВЫ ТЫ ЗДЗЕЙСНIЦЬ ЗАБОЙСТВА ДЗЕЛЯ ПОМСТЫ?

ТАК НЕ

Сынок!..
Мама, я гэтага не рабіў...

ВЕДАЮЧЫ ПРА НЕДАСКАНАЛАСЦЬ СУДОВАЙ СІСТЭМЫ,
ЧЫЙ БОК ТЫ ПРЫМЕШ?
АБАРОНЦЫ ЦІ АБВІНАВАЧВАННЯ?..

БОК
АБАРОНЫ
БОК
АБВІНАВАЧВАННЯ

Смяротнае пакаранне –
гэта забойства
ад імя дзяржавы!
Цела пакаранага
сваякам не выдаецца.
А месцы пахавання
не паведамляецца!

ЦІ ЗДОЛЕЎ БЫ ТЫ ЎЗЯЦЬ НА СЯБЕ АДКАЗНАСЦЬ І ПРЫНЯЦЬ ВЫРАШЭННЕ ПАКАРАЦЬ ЧАЛАВЕКА СМЕРЦЮ? ТЫ БАЧЫШ СЯБЕ Ў РОЛІ СУДДЗІ? ..

ТАК НЕ

ПРЫНЯЎШЫ ГЭТЫ ВЫРАШЭННЕ, ТЫ АЎТАМАТЫЧНА РОБІШСЯ І ВЫКАНАЎЦАМ. ТЫ ЗДОЛЬНЫ НАЦІСНУЦЬ НА КУРОК І ЗАБІЦЬ ЧАЛАВЕКА? ..

ТАК НЕ

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь
у памілаванні адмоўлена…
…дазволеныя дзве хвіліны
для абскарджвання скончылiся.
I твой час таксама.
Ты забіў чалавека.
Але табе варта памятаць, што на гэтым
гісторыя, зрэшты, гэтак жа як і пакуты,
не сканчаюцца …

ТАБЕ ВЫБІРАЦЬ НА ЧЫІМ БАКУ БЫЦЬ!
ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ СУПРАЦЬ СМЯРОТНАГА ПАКАРАННЯ Ў БЕЛАРУСІ!..

Кожны з нас ведае такое паняцце, як «Суд Лінча». Сёння мы з жахам успамінаем гэту ганебную старонку мінулага. Аднак, больш чым праз стагоддзе, мы ўсё ж можам правесці вызначаныя паралелі і з днём сённяшнім… Існуюць такія звесткі, што нярэдка падчас «лінчавання» бралі ўдзел не толькі неарганізаваныя натоўпы, а суддзі, мэры невялікіх гарадоў, шэрыфы… Пра месца і час правядзення пакарання смерцю паведамлялася загадзя, туды з'яўляліся прагныя да помсты людзі, фатографы. Усё гэта больш было падобна на забаву, чым на правасуддзе. У 1900-я гады ў моду ўвайшлі паштоўкі з выявай павешаных, каля якіх пазіруюць усмешлівыя ўдзельнікі суда Лінча. Яны пасылалі іх сваім сваякам з каментарамі накшталт «Мама, гэта я злева»…