Amnesty International: У Беларусі даведаліся пра чарговы таемны расстрэл

Amnesty International рашуча асуджае расстрэл прысуджанага да смерці Кірыла Казачка, які адбыўся ў кастрычніку 2017 года.

“Звесткі пра расстрэл з’явіліся толькі цяпер. Ён стаў другім вядомым смяротным прысудам, прыведзеным у выкананне ў Беларусі ў 2017 годзе”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе міжнароднай праваабарончай арганізацыі ад 14 сакавіка. — “Расстрэл Казачка супярэчыць у​сё больш пазітыўнай рыторыцы беларускіх уладаў па адмене смяротнага пакарання. Ён быў асуджаны Саветам Еўропы і Еўрапейскім Саюзам. Беларусь не можа працягваць ігнараваць рэгіянальны і глабальны імпульс да адмены смяротнай кары і захоўваць сваю ізаляваную пазіцыю ў якасці адзінага ката ва ўсёй Еўропе і краінах былога Савецкага Саюза. Шэсць чалавек застаюцца ў камерах смяротнікаў у Беларусі і ім пагражае непазбежны расстрэл”.

Amnesty International нагадвае, што ў Беларусі смяротныя прысуды прыводзяцца ў выкананне ва ўмовах поўнай сакрэтнасці:

“Зняволеныя не ведаюць, калі яны будуць расстраляныя, іх сем'ям не паведамляюць месца пахавання, а таксама не выдаюць цела расстралянага”.

Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі заявіў:

“Тое, як смяротнае пакаранне ажыццяўляецца ў Беларусі, з’яўляецца бесчалавечным абыходжаннем”.

Amnesty International выступае супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Гэта экстрэмальнае, жорсткае, бесчалавечнае і прыніжальнае для годнасці пакаранне. Арганізацыя зноў заклікае Беларусь увесці неадкладны мараторый на смяротныя прысуды з мэтай адмены смяротнага пакарання.

Нагадаем, што жыхар Мазыра Кірыл Казачок быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання напрыканцы 2016 года Гомельскім абласным судом. Абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе ён адмовіўся.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны