Віцебскіх абласных суддзяў запрасілі на ўік-энды аб правах чалавека

Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"  Андрэй Палуда
Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"  Андрэй Палуда

Прадстаўнік РПГА “БХК” на тэрыторыі Віцебскай вобласці Павал Левінаў накіраваў усім суддзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда персанальныя лісты-запрашэнні на мерапрыемствы, прысвечаныя правам чалавека.

З 20 па 22 красавіка 2018 года ў творчым арт-цэнтры VZAP г. Віцебска каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда правядзе шэраг мерапрыемстваў, падчас якіх можна будзе сустрэцца з аўтарытэтнымі праваабаронцамі, наведаць экскурсію па выставе пра правы чалавека і прэзентацыю комікса па тэме смяротнага пакарання, паўдзельнічаць у праглядзе і абмеркаванні фільма “Змоўшчыца”.

Павел Левінаў

У персанальным лісце да суддзяў віцебскага суда праваабаронца Павал Левінаў адзначыў:

“Колькасць прыхільнікаў адмены смяротнага пакарання расце. Нягледзячы на тое, што большасць пакуль жадае захаваць дадзены від пакарання, але выкананне правоў чалавека не павінна залежаць ад настрояў у грамадстве. Бо ўсім вядомыя трагічныя факты, калі грамадства лічыла прымальным эксплуатаваць цемнаскурых, ізаляваць людзей з інваліднасцю або знішчыць цэлыя народы”.

У дадатак да ліста-запрашэння суддзі атрымалі комікс па тэме смяротнага пакарання.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны