У Гродна праваабаронцы прэзентавалі комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі

Прэзентацыя ў Гародні комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі
Прэзентацыя ў Гародні комікса на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі

У "Гродзенскім цэнтры гарадскога жыцця" 26 чэрвеня пачаліся асветніцкія мерапрыемствы, прысвечаныя правам чалавека. Гэта шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда і Паліна Сцепаненка прэзентавалі гарадзенцам комікс на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі.

Праваабаронцы правялі лекцыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі, адказалі прысутным на ўсе пытанні па гэтай тэме. Гарадзенцы мелі магчымасць атрымаць буклеты, коміксы на тэму смяротнага пакарання.

Прэзентацыя ў Гародні комікса на тэму сямортнага пакарання ў Беларусі

Таксама ўчора адкрылася выстава пра Правы Чалавека, якую можна будзе наведаць да 8 ліпеня.

У межах праваабарончага ўкіэнда запланаваны наступныя мерапрыемствы:

27.06.2018 - прагляд і абмеркаванне сусветна вядомага дакументальнага фільма Яна Арцюса-Бэртрана “Human” (арыгінал з субтытрамі на расейскай мове) (пачатак у 18:30)
28.06.2018 - унікальная экскурсія па выставе (пачатак у 18:00).

Усе мерапрыемствы адбудуцца ў "Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця" (вул. Савецкая 3 - 5).

Праваабарончыя ўікэнды ў Гародні

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны