Зварот Аляксандра Жыльнікава зарэгістраваны ў КПЧ ААН

Аляксандр Жыльнікаў. Фота: БелаПАН.
Аляксандр Жыльнікаў. Фота: БелаПАН.

Камітэт па правах чалавека  ААН 24 снежня за нумарам 3082/2018 зарэгістраваў індывідуальны зварот аб парушэнні правоў асуджанага да смяротнага пакарання ў Беларусі Аляксандра Жыльнікава.

Як паведамілі сваякі Аляксандра Жыльнікава каардынатару кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэю Палудзе, 27 снежня зняволенага наведала адвакатка, якая распавяла яму аб рэгістрацыі зварота.

Нагадаем, у снежні 2015 г. у Мінску здарылася трагедыя - у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла змірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла правучыць саперніцу. Выканаўцы (Вячаслаў Сухарко і Аляксандр Жыльнікаў) перастараліся - адбылося забойства выбранніцы хлопца і яго самога. А адразу пасля затрымання стала вядома, што мужчыны таксама датычныя да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму з іх.

29 траўня ў Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Аляксандра Жыльнікава. Спачатку мужчына атрымаў пажыццёвы тэрмін, але пасля паўторнага разгляду справы Мінскім гарадскім судом прысуд быў заменены на смяротнае пакаранне. Аднак і апошняя інстанцыя на нацыянальным узроўні пакінула прысуд без зменаў, а скаргу без задавальнення. Пасля гэтага асуджаны з дапамогай праваабаронцаў накіраваў індывідуальны зварот у КПЧ ААН. 

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны