Фільм “Мы супраць смяротнага пакарання” пакажуць ў Маладзечне

Кадр з фільма "Мы супраць смяротнага пакарання". Фота: racyja.com
Кадр з фільма "Мы супраць смяротнага пакарання". Фота: racyja.com

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, дыскусія і прэм’ерны паказ дакументальнага фільма да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” адбудуцца 30 чэрвеня ў Маладзечне.

У аснове фільма – гісторыя чалавека, расстралянага за чужую віну. Гэта праваабарончае расследванне, якое пачалося восенню 1998 года і завяршылася ў нашы дні. 

Кадр з фільма
Кадр з фільма "Мы супраць смяротнага пакарання". Фота: racyja.com

Фільм мае назву “Мы супраць смяротнага пакарання” і зняты адмыслова да 10-годдзя кампаніі супраць смяротнага пакарання.

Запрошаныя госці:

Андрэй Палуда, каарадынатар кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

Паліна Сцепаненка (Качаткова), пісьменніца, актывістка кампаніі Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.

Дыскусія і прэм’ера дакументальнага фільма адбудуцца ў шэрагу іншым імпрэзаў, прымеркаваных да 10-годдзя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Паказ і дыскусія ў Маладзечне, 30 чэрвеня ў 19.00 па адрасе: вуліца Чыстая – 26. Уваход вольны.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны