ЕС асудзіў новыя смяротныя прысуды ў Беларусі

Еўрапейскі саюз заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне як першы крок да яго поўнай адмены, гаворыцца ў заяве Еўрапейскай службы знешніх сувязяў, зробленай пасля вынясення ў Беларусі двух новых смяротных прысудаў, паведамляе NAVINY.BY.

Еўрасаюз зноў заяўляе, што рашуча выступае супраць прымянення смяротнага пакарання пры любых абставінах.

«Смяротнае пакаранне парушае неад'емнае права на жыццё, замацаванае Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека, і з'яўляецца ў найвышэйшай ступені жорсткім, бесчалавечным і ўніжаючым годнасць пакараннем. Смяротнае пакаранне таксама не можа служыць стрымліваючым фактарам для злачыннасці. Памылкі правасуддзя незваротныя», — падкрэсліваецца ў заяве.

10 студзеня калегія Магілёўскага абласнога суду прысудзіла двух жыхароў Чэрыкава — 21-гадовага Іллю і 19-гадовага Станіслава Косцевых — да смяротнага пакарання. Браты прызнаныя вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы.

У Чэрыкаве вынесеныя два смяротныя прысуды

Сёння, 10 студзеня, на выязным паседжанні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве, якое распачалося ў 14.00, суддзя Міхаіл Мельнікаў вынес смяротныя прысуды ў дачыненні да двух братоў – Косцева Іллі і Косцева Станіслава. Іх абвінавачвалі ў забойстве сваёй настаўніцы, якая жыла па суседству, і падпале яе дома.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны