Заўтра – разгляд апеляцыі братоў Косцевых. Ці будзе ў маці шанец убачыць жывымі сваіх дзяцей?

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў
Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў

Калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах 22 траўня будзе разглядаць апеляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава братоў Станіслава і Іллі Косцевых.  Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30. Суд можа пакінуць прысуд без зменаў і тады юнакоў чакае растрэл.

Фактычна, паседжанне ў Вярхоўным судзе – гэта не толькі вялікая надзея на захаванне жыцця, але і магчымасць асуджаных да смяротнага пакарання убачыцца з роднымі і блізкімі: сястрой, братам і маці.

Аднак такой магчымасці пазбаўленая іх маці – Наталля Косцева.

Наталля Косцева.
Наталля Косцева. Фота з сямейнага архіву

Па прычыне адбыцця пакарання ва ўстанове адкрытага тыпу (“хімія”) жанчыне на дазволілі прысутнічаць на выязных паседжаннях Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве. Справа ў тым, што Наталля Косцева адбывае тры гады «хіміі» ў Мінску за нявыплату аліментаў дзяржаве.

У студзені, калі справа разглядалася абласным судом, ёй казалі, "ну хто вас павязе ў Чэрыкаў на суд, маўляў, далёка гэта".

Зараз праваабаронцам стала вядома, што ёй адмовілі ў просьбе патрапіць на разгляд апеляцыйнай скаргі нават у Мінску.

Хаця, магчыма, гэта апошні шанец для маці ўбачыць сваіх дзяцей жывымі.

"Наша дзяржава не дае шанцу выправіцца": сястра асуджаных да смяротнага пакарання

"Вясноўцы" з'ездзілі ў Чэрыкаў і пагаварылі з сястрой асуджаных да смяротнага пакарання Ганнай. Як смяротны прысуд стаў прысудам для ўсёй сям'і — чытайце ў нашым рэпартажы.

Нагадаем, 10 студзеня 2020 года калегія Магілёўскага абласнога суду прысудзіла двух жыхароў Чэрыкава — 21-гадовага Іллю і 19-гадовага Станіслава Косцевых — да смяротнага пакарання. Браты прызнаныя вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны