Смяротнае пакаранне ў Беларусі, аналітыка, петыцыя супраць смяротнай кары

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Amnesty International выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння.

Мы лічым, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека. Смяротнае пакаранне мы расцэньваем як парушэнне права на жыццё, гарантаванага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Мы цвёрда перакананыя: нішто не можа апраўдаць наўмыснае і бязлітаснае пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы.

Смяротнае пакаранне мае незваротны характар. Пазбаўленне жыцця не толькі не выправіць здзейсненага злачынцам і не адновіць справядлівасць, але і не зможа прывесці яго да пакаяння, усведамлення сваёй віны. Акрамя таго, нельга выключаць судовых памылак, што пагражае казнямі невінаватых людзей – і гэта ўжо было ў гісторыі Беларусі. У выпадку смяротнага пакарання выправіць судовую памылку і вярнуць жыццё чалавеку немагчыма.

Наяўнасць смяротнага пакарання не з’яўляецца дадатковай абаронай грамадскасці, паколькі не стрымлівае людзей шляхам застрашэння ад здзяйснення злачынстваў. У навуковых даследваннях адсутнічаюць пераканаўчыя доказы таго, што смяротнае пакаранне - больш эфектыўны сродак зніжэння злачыннасці за іншыя віды пакарання.

Не імкнучыся прынізіць пакуты ахвяраў і іх родных, мы звяртаем увагу на тое, што працэдура выканання смяротнага пакарання, якая існуе ў Беларусі - гэта бесчалавечнае абыходжанне са сваякамі асуджаных да смерці: яны пазбаўленыя апошняй магчымасці развітацца са сваімі блізкімі, ім не выдаюцца целы для пахавання, а месца пахавання трымаецца ў таямніцы.

Мы лічым, што прававая дзяржава не можа забіваць ад свайго імя. Смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму, маралі і агульначалавечым каштоўнасцям, прынцыпам усіх рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі.

Сёння, калі ўсе краіны Еўропы і постсавецкай прасторы адмовіліся ад смяротнага пакарання, надышоў час і Беларусі далучыцца да гэтай цывілізаванай прасторы гуманізму, прасторы, вольнай ад забойства дзяржавай.

Мы, падпісваючы дадзеную петыцыю, заклікаем улады Беларусі прыслухацца да нашых аргументаў і адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Усяго падпісаліся 17 556

Імя Краіна Дата падпісаньня
Gara Malika Liège, Belgique 11.10.2011
Laboury Raphaël Liège, Belgique 11.10.2011
Laboury Dimitri Liège, Belgique 11.10.2011
Laboury Salomé Liège, Belgique 11.10.2011
Храмченко Сергей Минск 11.10.2011
Уладзімір Сьмякалаў Магілёў 11.10.2011
Михаил Макаров Минск 11.10.2011
Наталля Чорная Мiнск 11.10.2011
Кашалевiч I. А. Мiнск 11.10.2011
Сергей Грецкий Мосты 11.10.2011
Владимир попов Минск 11.10.2011
Богуслав Колединский Минск 11.10.2011
Crazy Tosser Minsk 10.10.2011
лаптёнок евгений березино 10.10.2011
Артём Краснобаев Минск 10.10.2011
Kostya Asiyeuski Менск 10.10.2011
Ferir Fanny liege, Belgium 10.10.2011
Кустова Ирина Дмитриевна минск 10.10.2011
Юля Арэстовiч Мiнск 10.10.2011
Дасько Наталля Минск 10.10.2011
Александр Сидорик Минск 10.10.2011
Кiклевiч Вольга Гродна 10.10.2011
Шемякина Лидия Александровна Минск 10.10.2011
Пётр Сидоров Караганда 10.10.2011
Иванов Сергей Джигурда 10.10.2011
Арэхаў Аляксандр Мiнск 10.10.2011
Игорь Торопов Гомель 10.10.2011
Виктор Лисиченок Борисов 10.10.2011
Игорь Старченко Минск 10.10.2011
Андрей Бабич Минск 10.10.2011
Михаил Жданович Мозырь 10.10.2011
Александр Балашов Минск 10.10.2011
Есиповский Станислав Могилёв 10.10.2011
Андрей Бачило Минск 10.10.2011
Дмитрий Журба Минск 10.10.2011
Людмila Рыжыкава Мiнск 10.10.2011
Андрей Герасимович Минск 10.10.2011
Масцяніца Дзмітрый Мінск 10.10.2011
Сосновский Юрий Полоцк 10.10.2011
Сяргей Каляда Мiнск 10.10.2011
Сергей Соколов Минск 10.10.2011
Кiрыл Шнабель Мiнск 10.10.2011
Семенчукова Жанна Григорьевна Витебск 10.10.2011
Dmitri Vakhovsky Wheeling, IL, USA 10.10.2011
Анатолий Аквилов Молодечно 10.10.2011
Вольга Маслоуская Берасце 10.10.2011
Виктор Северинов агрогородок Поколюбичи (Гомельский р.) 10.10.2011
Несцяровіч Таццяна Мінск 10.10.2011
Бойков Антон Гомель 10.10.2011
Светлана Самусенко Бобруйск 10.10.2011
Дмитрий Зарембо минск 10.10.2011
Сацевич Николай минск 10.10.2011
Яроменак Сяргей Полацк 10.10.2011
Воробей Сергей Минск 10.10.2011
Aleh Hileuski Mensk 10.10.2011
Viacheslav Turau Vitebsk 10.10.2011
Игорь Букатый Минск 10.10.2011
Олег Криворучко Гомель 10.10.2011
Дарья Левчук Брест 10.10.2011
Радзівонава Жанна Менск 10.10.2011
Юлия Домостой Мосты 10.10.2011
Хурматава Ірына Гомель 10.10.2011
Екатерина Афонина Минск 10.10.2011
Пагарцава Людміла Мінск 10.10.2011
Карына Саўрыцкая Менск 09.10.2011
Мікалай Нога Менск 09.10.2011
Судакоý Максíм Гомель 07.10.2011
Яўген Чарняўскі Шаркаўшчына 06.10.2011
Андрей Матвиенко Гомель 06.10.2011
Татьяна Морозова Минск 06.10.2011
михаил лебедев гомель 06.10.2011
Наталля Цыбульская Мінск 06.10.2011
Евгений Голощапов Кишинёв, Республика Молдова 06.10.2011
Бурак Алена Менск 05.10.2011
Richard Françoise 1012 Lausanne 05.10.2011
Никитин Иван Минск 05.10.2011
Аляксандр Хмурчык Мінск 04.10.2011
Mery Awasthi India Delhi 04.10.2011
Глотько Светлана Гродно 04.10.2011
Галина Дворецкая Минская обл. 04.10.2011
Юрий Рудковский Новополоцк 03.10.2011
Юлия Волковская Минск 03.10.2011
Светлана Васильевна Иванова г.Бобруйск 02.10.2011
message agnes france 01.10.2011
Валера Потише Минск 30.09.2011
Саша Чеботарёв Минск 30.09.2011
Сяргей Майсевіч Баранавічы 29.09.2011
Рогач Алексей Менск 27.09.2011
Мазынскі Валеры Менск 27.09.2011
Анастасия Shuleika Минск 27.09.2011
Ольга Миклашевич Минск 27.09.2011
Анна Кудинова Минск 26.09.2011
Ольга Бутрамьёва Гомель 25.09.2011
Елена Бутрамьёва Гомель 25.09.2011
Елена Лиховид Минск 25.09.2011
Andrew Voitovich Svetlogorsk 25.09.2011
Alena Lembrecht Forst 25.09.2011
Aliaksandra Ihnatovich Vilnius, Lithuania 24.09.2011
Дмитрий Соболь Минск 23.09.2011
Корженевская Вера Борисов 23.09.2011

Падпісаць петыцыю