Канцэрт "Рок за жыццё" у Віцебску. Як гэта было?

Увечары пятага кастрычнік для віцебскіх аматараў добрай музыкі не прайшоў дарма. У бітлз-клубе «Паддашык» беларускія музыкі, якія выступаюць супраць смяротнага пакарання, адыгралі канцэрт «Рок за жыццё».

Жадаючых паслухаць групы "Тэлепорт", Re1ikt, Nizkiz і РСП сабраўся поўны клуб. Са слоў частых наведвальнікаў, такім запоўненым ён не быў вельмі даўно. І нягледзячы на сур'ёзнасць тэмы канцэрту, у клубе панавала даволі нефармальная атмасфера. 

Падчас канцэрту ў гасцей была магчымасць атрымаць майку з лагатыпам "Не смяротнаму пакаранню" за фота ў гэтай самай майцы.

Па настроі публікі выбо зразумела, што выступ гэтых музычных гуртоў быў сапраўды доўгачаканым.

dsc_0077.jpg
Выступ гурта Re1ikt

Музыкі кожнага з гуртоў маюць цвёрдую пазіцыю ў адносінах да праблемы смяротнага пакарання ў нашай краіне. Яны выступаюць супраць прымянення вышэйшай меры пакарання ва ўсіх выпадках без выключэнняў. 

Выступ гурта
Выступ гурта "Тэлепорт"

Тыя, каму не ўдалося трапіць на канцэрт "Рок за жыццё" ў Віцебску, могуць скарыстацца магчымасцю і прыйсці на канцэрт у Мінску, які пройдзе ў гэту нядзелю.


Канцэрт "Рок за жыццё" арганізаваны ў рамках Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Беларусь дагэтуль застаецца адзінай еўрапейскай і постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

Фота

Выступ гурта "Тэлепорт"

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны