Манголія скасавала смяротнае пакаранне
Вялікі дзяржаўны хурал Манголіі ратыфікаваў новую рэдакцыю Крымінальнага кодэкса і адпаведныя прававыя акты, якія ўвойдуць у дзеянне з 1 верасня 2016 года.
Новы Крымінальны кодэкс прадугледжвае сярод іншага скасаванне смяротнага пакарання.
Смяротнае пакаранне фактычна не ўжываецца ў краіне з 2009 года, калі новаабраны прэзідэнт ад правацэнтрысцкай Дэмакратычнай партыі Цахіягійн Элбэгдорж наважыў мілаваць усіх асуджаных да смяротнага пакарання. У 2010 годзе ў Манголіі быў уведзены мараторый на яго выкананне.
На гэты момант смяротнае пакаранне працягвае прымяняцца ў 37-і дзяржавах свету. Адзінай краінай Еўропы, у якой дзейнічае смяротнае пакаранне, з'яўляецца Беларусь.