Навошта ў Беларусі смяротнае пакаранне? (відэа)

На гэтае пытанне шукалі адказ журналісты Белсата у праграме “Рэпартэр” разам з актывістамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

“У нашай краіне амаль што кожны год прыгаворваюць людзей да смяротнага пакарання. Яны чакаюць прысуда недзе каля аднага года. Але мы ведаем выпадкі, калі ў Беларусі смяротныя прысуды выконваліся вельмі хутка. Напрыклад, справа Канавалава і Кавалёва, асуджаных за тэракт у мінскім метро”, - распавядае каардынатар кампаніі Андрэй Палуда.

І звяртае ўвагу, што праваабаронцы разумеюць, што часцяком асуджаныя да смяротнага пакарання людзі, не белыя і пухнатыя, гэтыя людзі – злачынцы. Але, з іншага боку, трэба разумець, што гэта таксама людзі і што яны частка нашага грамадства:

“А наша краіна такім хірургічным шляхом вырашае гэтую праблему, выразаўшы гэтых людзей з соцыўма, не вызначаючы і не разглядаючы, што сталася вынікам таго, што чалавек здзейсніў гэтае злачынства. Дзяржава абмяжоўваецца толькі тым, што яна забівае іншага свайго грамадзяніна. І больш ніхто не працуе са сваякамі загінулых. Дзяржава лічыць, што яна вось такім чынам сваю місію выканала”.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны