Навіны

Адзіным фронтам супраць смяротнай кары ў Беларусі

Адзіным фронтам супраць смяротнай кары ў Беларусі

У Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання праваабаронцы разам з валанцёрамі выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў. Сваёй пачэснай місіяй яны імкнуцца данесці да людзей інфармацыю пра недарэчнасць і абсурднасць смяротнага пакарання, якое з усіх еўрапейскіх краін засталося толькі ў Беларусі. Чытаць далей…

"Калі я кажу, што магу кагосьці прысудзіць да смяротнага пакарання, гэта адкрывае магчымасць прысудзіць і мяне..."

У Мінску адбылася дыскусія на тэму "Комікс - малюнкі, якія могуць змяняць рэальнасць?" і прэзентацыя комікса “Мама, гэта я…”, падрыхтаванага ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…

Да парламенцкіх слуханняў па пытанні смяротнага пакарання дэпутаты не гатовыя

Да парламенцкіх слуханняў па пытанні смяротнага пакарання дэпутаты не гатовыя

Пра гэта БелаПАН распавяла сябра парламенцкай рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Наталля Гуйвік. "Рабочая група яшчэ павінна сабраць інфармацыю, пакуль дакладаць няма чаго", — патлумачыла дэпутат. Чытаць далей…

Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз настойліва заклікаюць Беларусь да мараторыя на смяротнае пакаранне

Савет Еўропы і Еўрапейскі Саюз настойліва заклікаюць Беларусь да мараторыя на смяротнае пакаранне

Сумесная заява Вярхоўнага Прадстаўніка Еўрапейскага Саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі і Генеральнага сакратара Савета Еўропы з нагоды Еўрапейскага і Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, 10 кастрычніка 2017 г. Чытаць далей…

Навошта Беларусі адмаўляцца ад смяротнага пакарання? Андрэй Палуда ў жывым эфіры Еўрарадыё

Навошта Беларусі адмаўляцца ад смяротнага пакарання? Андрэй Палуда ў жывым эфіры Еўрарадыё

Ці сапраўды большасць беларусаў не гатовая адмовіцца ад смяротнага пакарання і не жадае праяўляць літасць да злачынцаў? Чым пажыццёвае пакаранне ва ўмовах беларускай папраўчай сістэмы лепшае за смяротны прысуд? Ці могуць грамадскія кампаніі змяніць стаўленне людзей да гэтага пытання? Чытаць далей…

Смяротнае пакаранне ў Беларусі: у цэнтры Еўропы працягваюцца таемныя расстрэлы

Смяротнае пакаранне ў Беларусі: у цэнтры Еўропы працягваюцца таемныя расстрэлы

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са смяротным пакараннем FIDH і ПЦ "Вясна" звяртаюцца да міжнародных арганізацый з заклікам выкарыстаць усе дыпламатычныя сродкі для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі і ператварэння Еўропы ў зону, свабодную ад гэтага антыгуманнага віду пакарання. Чытаць далей…

Ці можа Царква выступаць супраць смяротнага пакарання?

Ці можа Царква выступаць супраць смяротнага пакарання?

З нагоды Тыдня супраць смяротнага пакарання Еўрарадыё прыгадвае, як чатыры гады таму ў студыі сустрэліся нечаканыя суразмоўцы — сацыёлаг Лідзія Міхеева і протаіерэй Сергій Гардун. Чытаць далей…

Беларусы знаёмяцца з аргументамі супраць смяротнага пакарання

Беларусы знаёмяцца з аргументамі супраць смяротнага пакарання

Інфармацыйныя акцыі ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання праходзяць у гарадах і мястэчках Беларусі. Праваабаронцы і грамадскія актывісты выйшлі на вуліцы і людныя месцы з тэматычнымі буклетамі “Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання”.  Чытаць далей…

Фестываль “Рок за жыццё” можна глядзець анлайн у любой сацсетцы

Фестываль “Рок за жыццё” можна глядзець анлайн у любой сацсетцы

Фестываль “Рок за жыццё”, прымеркаваны да Тыдня супраць смяротнага пакарання, можна будзе ўбачыць онлайн. Трансляцыю праводзіць Еўрарадыё. Чытаць далей…

Музыкі адыгралі

Музыкі адыгралі "Рок за жыццё" у Брэсце

7 кастрычніка ў Брэсце ў клубе "Фантазія" адбыўся канцэрт "Рок за жыццё". Беларускія музыкі, якія выступалі ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне, сабралі больш за 300 чалавек. Чытаць далей…

Фільм пра гісторыю смяротнага пакарання прэзентаваны непадалёк ад месцаў масавых расстрэлаў пад Воршай

Фільм пра гісторыю смяротнага пакарання прэзентаваны непадалёк ад месцаў масавых расстрэлаў пад Воршай

У аграсядзібе ў вёсцы Стаўры пад Воршай 6 кастрычніка адбылася дыскусія на тэму сувязі масавых рэпрэсій мінулага і смяротнага пакарання, а таксама прэзентацыя дакументальнага фільма “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”. Чытаць далей…

У PUNKTце па пунктах абмеркавалі аргументы супраць смяротнага пакарання

У PUNKTце па пунктах абмеркавалі аргументы супраць смяротнага пакарання

Публічная дыскусія “Смяротнае пакаранне: за ці супраць” з удзелам праваабаронцаў “Вясны” адбылася ў адукацыйнай прасторы PUNKT у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання. Чытаць далей…

“Сальвадор” выклікаў гарачую дыскусію сярод гамяльчан

“Сальвадор” выклікаў гарачую дыскусію сярод гамяльчан

У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Гомелі адбыўся кінапаказ мастацкага фільма “Сальвадор”, які дапамагае з розных бакоў паглядзець на праблему забойства чалавека дзяржавай. Чытаць далей…

<em>“Маючы сьмяротнае пакараньне, Беларусь выглядае на нявыхаванага дзікуна” </em>

“Маючы сьмяротнае пакараньне, Беларусь выглядае на нявыхаванага дзікуна”

Запіс з турэмнага дзённіка Алеся Бяляцкага да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання 2011 года. Чаму гэты ліст цэнзура не выпусціла за сцены "Валадаркі", дзе ўтрымліваюцца смяротнікі? Чытаць далей…

"Вясна" ўступае ў Сусветную кааліцыю супраць смяротнага пакарання

Аб'яднанне намаганняў з актывістамі глабальнага абаліцыянісцкага руху стане чарговым крокам беларускіх праваабаронцаў на шляху да спынення смяротнага пакарання ў сваёй краіне. Разам з тым Беларусь абазначылася на мапе свету як месца, дзе расстрэльныя прысуды нярэдка выносяцца прадстаўнікам найбольш уразлівых групаў насельніцтва. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны