За 11 лет в Беларуси расстреляли более 160 человек
10 октября в Европе отмечают день против смертной казни. Беларусь осталась единственной в Европе страной, где смертная казнь не отменена и достаточно часто применяется.
На пачатку году ў Беларусі былі выкананыя сьмяротныя прысуды тром лідэрам гэтак званай “марозаўскай групоўкі”: Сяргею Марозаву, Валеру Гарбатаму і Ігару Данчанку. Іх абвінавацілі ў крадзяжах, рэкеце і забойствах. Вядома, што асуджаныя зьвярталіся з просьбамі аб памілаваньні да Аляксандра Лукашэнкі, але ім было адмоўлена, паведамляе “Радыё Свабода”.
6 кастрычніка прыйшло паведамленьне пра яшчэ адну сьмяротную кару. Быў выкананы прысуд Гомельскага абласнога суду адносна жыхара Гомелю Паўла Ленага, якога прызналі вінаватым у згвалтаваньні і забойстве дзевяцігадовага хлопчыка.
Між тым, у Беларусі людзі часта скардзяцца на негуманныя, надзвычай жорсткія парадкі ў турмах. Вядомы беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі перакананы, што паміж гэтымі парадкамі і тым, што ў краіне захаваная сьмяротнае пакараньне, існуе выразная зьвязь.
“Перакананы, калі б у нас была прыпыненая сьмяротная кара, больш гуманнымі сталі б і ўмовы ў турмах. Гэта пэўны сымбаль. Як сьцяг, як герб, сьмяротная кара таксама застаецца сымбалем савецкай сыстэмы. Беларусь на ўсёй прасторы эўрапейска-азіяцкай засталася адзінай краінай, дзе захавалася сьмяротная кара. Нават Узбэкістан з гэтага году абвясьціў мараторый”, - сьцьвярджае праваабаронца.
9 кастрычніка Эўрапарлямэнт у сваёй рэзалюцыі па Беларусі зноў заклікаў ўлады краіны прыпыніць дзеяньне сьмяротнай кары. Ці можа беларускі ўрад прыслухацца да гэтых заклікаў?
Мікола Статкевіч, адзін зь лідэраў беларускіх сацыял-дэмакратаў, такога павароту не выключае.
“Адмена сьмяротнага пакараньня не пагражае стабільнасьці сёньняшняй улады. Асноўная матывацыя для гэтых людзей — не правы чалавека ці нацыянальныя інтарэсы, а захаваньне сябе пры ўладзе. А небясьпечных злачынцаў ці палітычных канкурэнтаў яны могуць проста ізаляваць, і гэтага дастаткова. Канечне, сьмяротная кара больш адпавядае псыхалёгіі гэтых людзей, але калі прысьпічыць... Вось палітвязьняў вызвалілі, чаму не прыпыніць сьмяротнае пакараньне?” – кажа Мікола Статкевіч.
Паводле афіцыйных зьвестак, з 1997 году ў Беларусі было выканана болей за 160 сьмяротных прысудаў. Вядома толькі пра аднаго асуджанага на сьмяротнае пакараньне, якога сваім указам памілаваў Аляксандр Лукашэнка.