Навіны

Amnesty International: Беларусь павінна выдаць целы пакараных за выбух у менскім метро

Amnesty International: Беларусь павінна выдаць целы пакараных за выбух у менскім метро

“Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павінен неадкладна абвясціць мараторый на смяротнае пакаранне, у адпаведнасці з паслядоўнымі рэзалюцыямі Генеральнай Асамблеі ААН, якія заклікаюць да глабальнага мараторыю. Акрамя таго, беларускія ўлады мусяць выдаць целы сем’ям абодвух мужчынаў”, - сказаў Джон Далхусэн, дырэктар Amnesty International па Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Чытаць далей…

Расія зацікаўлена ў тым, каб Беларусь далучылася да мараторыя на смяротную кару

Расія зацікаўлена ў тым, каб усе еўрапейскія краіны, у тым ліку Беларусь, далучыліся да мараторыя на смяротную кару, заявіў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Чытаць далей…

Хэльсынскі фонд Польшчы асуджае сьмяротную кару ў Беларусі

Хэльсынскі фонд правоў чалавека Польшчы выказвае абурэньне ў сувязі з пакараньнем сьмерцю Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава і заклікае ўлады Беларусі неадкладна ўвесьці мараторый на выкананьне сьмяротнай кары. Чытаць далей…

FIDH рашуча асуджае пакаранне смерцю двух маладых людзей у выніку абуральна несправядлівага суда

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH) заклікае беларускія ўлады адмяніць смяротнае пакаранне за ўсе злачынствы і неадкладна ўвесці мараторый на вынясенне і выкананне смяротных прысудаў. Чытаць далей…

Міжнародная назіральная місія аб выкананні смяротных прысудаў

Міжнародная назіральная місія аб выкананні смяротных прысудаў

Міжнародная назіральная місія шкадуе пра тое, што прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка не выкарыстаў прадстаўленае яму законам права і не задаволіў прашэнне аб памілаванні Уладзіслава Кавалёва, нягледзячы на шырокі грамадскі рэзананс і шматлікія заклікі з боку міжурадавых арганізацый. Чытаць далей…

“Лепш злітавацца над сотняй віноўных, чым пакараць смерцю аднаго невінаватага”

“Лепш злітавацца над сотняй віноўных, чым пакараць смерцю аднаго невінаватага”

Пры сённяшняй сітуацыі на смяротнае пакаранне ў Беларусі мусіць быць уведзены мараторый. Так лічаць грамадскія дзеячы Салігорска, якія дзеляцца сваімі меркаваннямі пра забойства Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Чытаць далей…

Айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне (відэа)

Айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне (відэа)

Пад час казаньня на нядзельнай літургіі 18 сакавіка ў царкве Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла ў Лондане рэктар Беларускай каталіцкай (уніяцкай) місіі ў Лондане айцец Аляксандар Надсан выступіў з прамовай пра сьмяротнае пакараньне, прысуд Канавалаву і Кавалёву, а таксама галадоўку Сяргея Каваленкі. Чытаць далей…

Кіраўнік ПАРЕ пра прысуд Кавалёву і Канавалаву: Здарылася непапраўнае

Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Жан-Клод Міньён шакаваны прывядзеннем у выкананне прыгавору ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Чытаць далей…

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва па-ранейшаму хоча трапіць на прыём да Лукашэнкі

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва па-ранейшаму хоча трапіць на прыём да Лукашэнкі

Любоў Кавалёва кажа, што хоча трапіць на аўдыенцыю да Аляксандра Лукашэнкі, бо ў яе ёсць, што там сказаць. Дый проста хочацца зазірнуць у вочы чалавеку, ад якога ўсё залежала – і які паставіў апошнюю кропку ў справе тэракту, дзе засталося шмат белых плямаў. Чытаць далей…

Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава расстралялі (ліст з Вярхоўнага суду)

Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава расстралялі (ліст з Вярхоўнага суду)

Сваякі Улада Кавалёва атрымалі паведамленне з Вярхоўнага Суду, адпраўленае 16-га сакавіка, аб тым, што прысуд прыведзены ў выкананне. Як стала вядома Tut.by, прысуд у дачыненні Дзмітрыя Канавалава таксама выкананы. Чытаць далей…

Віктар Сазонаў: Грамадства павінна раздзяляць адказнасць кожнага грамадзяніна (відэа)

Віктар Сазонаў: Грамадства павінна раздзяляць адказнасць кожнага грамадзяніна (відэа)

"Смяротную кару на сённяшні момант прымяняюць выключна для таго, каб замесці сляды злачынства іншых людзей", - лічыць праваабаронца Віктар Сазонаў. Чытаць далей…

Алег Гулак: Грамадства змывае з сябе іх кроўю віну за тое, што адбываецца ў самім грамадстве (відэа)

Алег Гулак: Грамадства змывае з сябе іх кроўю віну за тое, што адбываецца ў самім грамадстве (відэа)

На думку старшыні Беларускага Хельсінкскага Камітэту Алега Гулака, "смяротнае пакаранне -- гэта прынясення ахвяры". Грамадства такім чынам здымае з сябе адказнасць за тое, што выхавала злачынцу. Фрагмент дыскусіі пра смяротнае пакаранне ў Беларусі. Чытаць далей…

Праваабаронцы: расстрэл Кавалёва супярэчыць усім міжнародным нормам

Прывядзенне ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Уладзіслава Кавалёва супярэчыць усім міжнародным нормам, лічыць кіраўнік юрыдычнай камісіі праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Гары Паганяйла. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю БелаПАН. Чытаць далей…

Святлана Жук: Чаму я не магу прыйсці на магілу свайго сына? (відэа)

Святлана Жук: Чаму я не магу прыйсці на магілу свайго сына? (відэа)

Маці расстралянага Андрэя Жука, Святлана Жук, гаворыць пра смяротнае пакаранне ў Беларусі. Чытаць далей…

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны