Смяротнае пакаранне ў Беларусі, аналітыка, петыцыя супраць смяротнай кары
Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Amnesty International выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння.
Мы лічым, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека. Смяротнае пакаранне мы расцэньваем як парушэнне права на жыццё, гарантаванага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Мы цвёрда перакананыя: нішто не можа апраўдаць наўмыснае і бязлітаснае пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы.
Смяротнае пакаранне мае незваротны характар. Пазбаўленне жыцця не толькі не выправіць здзейсненага злачынцам і не адновіць справядлівасць, але і не зможа прывесці яго да пакаяння, усведамлення сваёй віны. Акрамя таго, нельга выключаць судовых памылак, што пагражае казнямі невінаватых людзей – і гэта ўжо было ў гісторыі Беларусі. У выпадку смяротнага пакарання выправіць судовую памылку і вярнуць жыццё чалавеку немагчыма.
Наяўнасць смяротнага пакарання не з’яўляецца дадатковай абаронай грамадскасці, паколькі не стрымлівае людзей шляхам застрашэння ад здзяйснення злачынстваў. У навуковых даследваннях адсутнічаюць пераканаўчыя доказы таго, што смяротнае пакаранне - больш эфектыўны сродак зніжэння злачыннасці за іншыя віды пакарання.
Не імкнучыся прынізіць пакуты ахвяраў і іх родных, мы звяртаем увагу на тое, што працэдура выканання смяротнага пакарання, якая існуе ў Беларусі - гэта бесчалавечнае абыходжанне са сваякамі асуджаных да смерці: яны пазбаўленыя апошняй магчымасці развітацца са сваімі блізкімі, ім не выдаюцца целы для пахавання, а месца пахавання трымаецца ў таямніцы.
Мы лічым, што прававая дзяржава не можа забіваць ад свайго імя. Смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму, маралі і агульначалавечым каштоўнасцям, прынцыпам усіх рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі.
Сёння, калі ўсе краіны Еўропы і постсавецкай прасторы адмовіліся ад смяротнага пакарання, надышоў час і Беларусі далучыцца да гэтай цывілізаванай прасторы гуманізму, прасторы, вольнай ад забойства дзяржавай.
Мы, падпісваючы дадзеную петыцыю, заклікаем улады Беларусі прыслухацца да нашых аргументаў і адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.
Усяго падпісаліся 17 533
Імя | Краіна | Дата падпісаньня |
---|---|---|
Кацярына Янкевіч | Менск | 16.07.2010 |
Виталий Ругайн | Могилёв | 16.07.2010 |
Арына Дзмiтрыева | Гродна | 16.07.2010 |
Sergey Krivets | Minsk | 16.07.2010 |
Кальянава Таццяна | Магілёў | 16.07.2010 |
Мацкевіч Міхаіл | Сталбцы | 16.07.2010 |
Якубоўская Аляксандра | Мінск | 16.07.2010 |
Кухнецов Владимир | Орша | 16.07.2010 |
Екатерина Утенкова | Толочин | 15.07.2010 |
Алеся Мураўёва | Мінск | 15.07.2010 |
Ольга Босак | Минск | 15.07.2010 |
Маргарыта Апановiч | Montreal | 15.07.2010 |
Сяргей Русецкі | Менск | 15.07.2010 |
Таццяна Рэвяка | Мінск | 15.07.2010 |
Дзмітрый Маркушэўскі | Мінск | 15.07.2010 |
Павел Наумик | Волковыск | 15.07.2010 |
Viachaslau Bortnik | Gomel | 15.07.2010 |
Мария Ефременкова | Санкт-Петербург | 15.07.2010 |
Вольга Жарнасек | Менск | 15.07.2010 |
Наста Харламава | Менск | 15.07.2010 |
Volha Zhukava | Paris | 15.07.2010 |
Уладзімір Шчэрбаў | Мінск | 15.07.2010 |
Талаев Роман | Солигорск | 15.07.2010 |
Сяргей Бярозка | Віцебск | 15.07.2010 |
Мiкiта Чэркасау | Менск | 15.07.2010 |
Зміцер Чарных | Мінск | 15.07.2010 |
Рудницкая Олександра | Киев | 15.07.2010 |
Виталий Чекунков | Минск | 15.07.2010 |
Яўген Лычаўка | Менск | 15.07.2010 |
Юлія Хлашчанкова | Мінск | 15.07.2010 |
Алена Халадкова | Мінск | 15.07.2010 |
Алег Гулак | Мінск | 15.07.2010 |
Гары Паганяйла | Мінск | 15.07.2010 |
Наталля Толкач | Менск | 15.07.2010 |
Сьцяпан Сьвідзерскі | Горадня | 15.07.2010 |
Антон Рулёў | Менск | 15.07.2010 |
а. Ігар Лабацэвіч | Менск | 15.07.2010 |
Мацкевіч Алег | Барысаў | 15.07.2010 |
Аляксей Варавін | Менск | 15.07.2010 |
Viktoryia Biran | Pinsk | 15.07.2010 |
Maryia Nestserava | Freiburg i. Br. | 15.07.2010 |
Кацярына Маціеўская | Мінск | 15.07.2010 |
Болбат Вячаслау | Баранавічы | 14.07.2010 |
Банецкі Аляксей | Новый Йорк | 14.07.2010 |
Аляксандр Кавалёў | Мінск | 14.07.2010 |
Мiкiтчук Валерый | Минск | 14.07.2010 |
Аляксандар Шрамко | Менск | 14.07.2010 |
Бярнацкі Валянцін | Ляхавічы | 14.07.2010 |
Яўген Пугач | Смалявічы | 14.07.2010 |
Alena Harapeka | Mensk | 14.07.2010 |
Мікалай Гарбачоў | Менск | 14.07.2010 |
Эдвард Баланчук | Маладэчна | 14.07.2010 |
Таццяна Тулуш | Свіслач Гродз. вобл / Мінск | 14.07.2010 |
Александр Ковалёв | Минск | 14.07.2010 |
Анастасия Лаптик | Любань | 14.07.2010 |
Кірыла Анохін | Мінск | 14.07.2010 |
Вольга Давыдзік | Мінск | 14.07.2010 |
Сяргей Андросенка | Мінск | 14.07.2010 |
Лізавета Яфімава | Мінск | 14.07.2010 |
Юльян Місюкевіч | Менск | 14.07.2010 |
Віктар Пятроў | Менск | 14.07.2010 |
Адамовiч Аляксей | Мiнск | 14.07.2010 |
Рыгор Дорын | Менск | 14.07.2010 |
Інга Татур | Бабруйск | 14.07.2010 |
Аляксей Колчын | Магілёў | 14.07.2010 |
Наталля Васілевіч | Менск | 14.07.2010 |
Галина Шостак | Волковыск | 14.07.2010 |
Алина Шостак | Минск | 14.07.2010 |
Андрэй Елісееў | Магілёў | 14.07.2010 |
Тацьцяна Шапуцька | Менск | 14.07.2010 |
Іван Шыла | Салігорск | 14.07.2010 |
Вячаслаў Дзіянаў | Мінск | 14.07.2010 |
Гацура Таццяна | Мінск | 14.07.2010 |
Кацярына Бычак | Горадня | 14.07.2010 |
Андрэй Хоміч | Пінск / Heidelberg | 14.07.2010 |
Наумова Светлана | Минск | 14.07.2010 |
Анатоль Пуцееў | Мiнск | 14.07.2010 |
Аляксандр Аляксееў | Мінск | 14.07.2010 |
Бірук Яўген | Менск | 14.07.2010 |
Андрэй Кешэнюк | Віцебск | 14.07.2010 |
Яна Марчук | Гародня | 14.07.2010 |
Ігар Губарэвіч | Менск | 14.07.2010 |
Дзяніс Мазур | Менск | 14.07.2010 |
Ганна Асіповіч | Менск | 14.07.2010 |
Марыя Сума | Менск | 14.07.2010 |
Вальжына Шутава | Менск | 14.07.2010 |
Аляксей Лапіцкі | Жодзіна | 14.07.2010 |
Аляксей Валабуеў | Салігорск | 14.07.2010 |
Дар'я Вашкевіч | Менск | 14.07.2010 |
Настасся Шамрэй | Мінск | 14.07.2010 |
Гоменюк Дмитрий | Минск | 14.07.2010 |
Антон Гриневский | Минск | 14.07.2010 |
Алена Талапіла | Мінск | 14.07.2010 |
Бугаев Роман | Минск | 14.07.2010 |
Дар'я Саўчанка | Горкі | 14.07.2010 |
Наталля Дрыленко | Віцебск | 14.07.2010 |
Ілля Заранок | Горкі | 14.07.2010 |
Дзмітрый Казлоўскі | Вілейка | 14.07.2010 |
Лявон Марозаў | Мінск | 13.07.2010 |
Ірына Сьмяян-Семянюк | Менск | 10.07.2010 |