Паколькі Ватыкан быў часткай Рыма, на яго распаўсюджвалася практыка прымянення смяротнага пакарання, як у часы Святой інквізіцыі, так і ў перыяд яе заняпаду. Так сама як і ва ўсёй Італіі, смяротнае пакаранне прыводзілася ў выкананне свецкімі ўладамі і фактычна ўхвалялася Святым Прастолам з моманту яго ўтварэння. Існуе мноства працаў рэлігійных дзеячаў, дзе ўхвалялася вынясенне і выкананне смяротных прысудаў свецкімі ўладамі, пачынаючы з працы Аўрэлія Аўгустына “Пра горад Божы”, напісанай у 413-427 гадах н.э.