Смяротнае пакаранне ў Беларусі, аналітыка, петыцыя супраць смяротнай кары

Беларусь – апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Amnesty International выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння.

Мы лічым, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, натуральным і неад’емным правам чалавека. Смяротнае пакаранне мы расцэньваем як парушэнне права на жыццё, гарантаванага Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі ў галіне правоў чалавека. Мы цвёрда перакананыя: нішто не можа апраўдаць наўмыснае і бязлітаснае пазбаўленне чалавека жыцця ад імя дзяржавы.

Смяротнае пакаранне мае незваротны характар. Пазбаўленне жыцця не толькі не выправіць здзейсненага злачынцам і не адновіць справядлівасць, але і не зможа прывесці яго да пакаяння, усведамлення сваёй віны. Акрамя таго, нельга выключаць судовых памылак, што пагражае казнямі невінаватых людзей – і гэта ўжо было ў гісторыі Беларусі. У выпадку смяротнага пакарання выправіць судовую памылку і вярнуць жыццё чалавеку немагчыма.

Наяўнасць смяротнага пакарання не з’яўляецца дадатковай абаронай грамадскасці, паколькі не стрымлівае людзей шляхам застрашэння ад здзяйснення злачынстваў. У навуковых даследваннях адсутнічаюць пераканаўчыя доказы таго, што смяротнае пакаранне - больш эфектыўны сродак зніжэння злачыннасці за іншыя віды пакарання.

Не імкнучыся прынізіць пакуты ахвяраў і іх родных, мы звяртаем увагу на тое, што працэдура выканання смяротнага пакарання, якая існуе ў Беларусі - гэта бесчалавечнае абыходжанне са сваякамі асуджаных да смерці: яны пазбаўленыя апошняй магчымасці развітацца са сваімі блізкімі, ім не выдаюцца целы для пахавання, а месца пахавання трымаецца ў таямніцы.

Мы лічым, што прававая дзяржава не можа забіваць ад свайго імя. Смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам гуманізму, маралі і агульначалавечым каштоўнасцям, прынцыпам усіх рэлігій, якія вызнаюцца ў Беларусі.

Сёння, калі ўсе краіны Еўропы і постсавецкай прасторы адмовіліся ад смяротнага пакарання, надышоў час і Беларусі далучыцца да гэтай цывілізаванай прасторы гуманізму, прасторы, вольнай ад забойства дзяржавай.

Мы, падпісваючы дадзеную петыцыю, заклікаем улады Беларусі прыслухацца да нашых аргументаў і адмяніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Усяго падпісаліся 17 565

Імя Краіна Дата падпісаньня
геннадий севрук гродно 16.08.2011
Scholl, Niklas Solingen, Germany 16.08.2011
Дмитрий Синяк Минск 15.08.2011
Chantal Gahlinger Bern, Switzerland 14.08.2011
Наталья Шурыгина Минск 13.08.2011
Vol'ha Asipenka Warszawa 12.08.2011
Liudmila Pranovich Minsk 12.08.2011
Харук Алена Мінск 11.08.2011
Алёна Мохнач Минск 11.08.2011
Iгар Iваноу Лунiнец 11.08.2011
Iванова Веранiка Лунiнец 11.08.2011
Юрась Антонаў Віцебск 11.08.2011
Левандоўская Эльміра Мінск 10.08.2011
Манько Аляксандра Менск 10.08.2011
Васілеўская Вольга Віцебск 08.08.2011
Елена Барашкова Могилев 08.08.2011
Дмитро Прокопчук Киев 08.08.2011
Кунець Юрий Львов 08.08.2011
Абдуллаєва Лейла Львов 08.08.2011
Вольга Чарных Кракаў 08.08.2011
Olena Skrypnyk Kyiv, Ukraina 08.08.2011
küffer simon bern switzerland 08.08.2011
Айнур Мамедава Віцебск 07.08.2011
Андрэй Дварэцкi Менск 05.08.2011
Тарова Людмила Гомель 05.08.2011
Миранович людмила витевск 05.08.2011
Anton Harachau Minsk 04.08.2011
Уладзімір Дзявятка Ворша 03.08.2011
Светлана Ростиславовна Минск 03.08.2011
михаил толкачев могилев 02.08.2011
y. bilginer hamburg, germany 01.08.2011
Дар'я Драбышэўская Гомель 01.08.2011
Vollenweider,Noëmi Zürich 31.07.2011
Ганка Марза Гародня 28.07.2011
бохан любовь пинск 28.07.2011
Сяргей Мядзведзеў Мінск 28.07.2011
Елена Пищ Минск 28.07.2011
Михаил Соловьёв минск 28.07.2011
Сяргей Шчамялёў Менск 28.07.2011
Молчан Игорь Иванович Минск 28.07.2011
Иван Лебедев Менск 28.07.2011
Виталий Синьков Молодечно 28.07.2011
Дмитрий Пронько Минск 28.07.2011
Аляксей Цёплы Мінск 27.07.2011
Юлия Вашкевич Минск 26.07.2011
Сяргей Мулярчык Гродна 25.07.2011
Аляксандр Быстрык Навагрудак 25.07.2011
Антось Мядзьвецкі Менск 25.07.2011
Wilke,Ilona Kirchstetten 24.07.2011
Андрей Силич Осло 23.07.2011
Elena Pechurina Minsk 23.07.2011
Hölzl Theodor Graz, Austria 23.07.2011
Алесей Гордиенко Старые Дороги 22.07.2011
Святлана Рэйзіс Мінск 21.07.2011
Бондар Сяргей Светлагорск 21.07.2011
Алеся Минск 21.07.2011
Дзямковiч Таццяна Мiнск 21.07.2011
Наталья Черномыс Минск 20.07.2011
Ahmeti, Fedaije Collombey, Switzerland 19.07.2011
Ihar Ivaniuk Varšava 19.07.2011
Святлана Раслякова Менск 19.07.2011
Ирина Нестерович Витебск 19.07.2011
Christoph Nyfeler Basel, Switzerland 18.07.2011
Вайда Эдуард Менск 18.07.2011
Ірына Харлап Мінск 18.07.2011
Каневiч Таццяна Лiда 16.07.2011
Марына Кастылянчанка Мінск 13.07.2011
Voĺha Zalieckaja Гомель 13.07.2011
Канаховіч Ганна Брэст 12.07.2011
Чэмiсава Аляксандра Мiнск 11.07.2011
Янчык Лізавета Мінск 11.07.2011
Fueter Marie-Zoé Porrentruy, Suisse 10.07.2011
Анастасія Сіпач Мінск 09.07.2011
Марына Штрахава Гомель 09.07.2011
CASTEL DOMINIQUE FRANCE 08.07.2011
Андрей Марченко Киев 08.07.2011
Андрэй Сычэускi Гародня 08.07.2011
Гарбуноў Павал Менск 07.07.2011
Maria Arkadieff Germany 07.07.2011
Maarten Horeman Брюссель 07.07.2011
Hirt Markus switzerland 07.07.2011
Савелаў Дзмітрый Мінск 07.07.2011
Elena Kovalenko kharkov 07.07.2011
Ольга Орлова минск 07.07.2011
Павленко Алла Харьков 07.07.2011
Anna Velychko Kyiv 07.07.2011
Alina Fedenko Kharkov 07.07.2011
Дзянiс Макарэвiч Мiнск 07.07.2011
Настя Соголовська Львів 07.07.2011
Марыя Цвяткова Баранавiчы 07.07.2011
Филимонов Никита Минск 07.07.2011
Сакалова Вікторыя Васільяўна Мінск 06.07.2011
Раман Навоеў Менск 06.07.2011
COGNEE Anaïs Yverdon les bains, Suisse 06.07.2011
Крысцiна Залеская Мiнск 05.07.2011
Надежда Тупикова Минск 05.07.2011
Василий Казак Минск 05.07.2011
Татьяна Тупикова Минск 05.07.2011
Яна Тащенко Ужгород 05.07.2011
Овчинникова Елена Херсон 04.07.2011

Падпісаць петыцыю