Праваабарончая праграма "Вясна"

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе ў эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Каментар эксперта: 10 кастрычніка — Міжнародны дзень супраць смяротнага пакарання. А  Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе выкарыстоўваецца такі від кары. Пра гэта гаворым з каардынатарам кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэем Палудам.

Па-за межамі: Алег Арлоў — расейскі праваабаронца, сустаршыня Цэнтра абароны правоў чалавека "Мемарыял". Яго асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі за «паўторную дыскрэдытацыю войска» — гэта было ў Маскве ў лютым сёлета. А ў жніўні яго абмянялі. Цяпер Алег Арлоў выступіў у Варшаве, а мы паразмаўлялі з ім.

Каментар: У Варшаве  скончылася канферэнцыя АБСЕ па чалавечым вымярэнні. На секцыі "Мабілізацыя Маскоўскага механізму АБСЕ для расследавання выпадкаў прымусовага перамяшчэння беларусаў ды іх пераследу за мяжой" выступіла і юрыстка ПЦ  "Вясна" Святлана Галаўнёва.

Падзея: "Турма звонку, а не ўнутры" — выстава малюнкаў беларускіх жанчын, якія зведалі рэпрэсіі, адкрылася 11 кастрычніка ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасці ў Вільні.

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны