Пётр Міклашэвіч: Ставіць пытанне сёння аб адмене смяротнага пакарання... прызнана немэтазгодным
Прапануецца правесці асобны рэферэндум па пытанні смяротнага пакарання ў Беларусі.
Пра гэта распавёў старшыня Канстытуцыйнага суда і старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч па выніках абмеркавання ў Лукашэнкі прапаноў па змене асноўнага закона краіны, паведамляе БелТА.
Паводле яго слоў, ставіць пытанне сёння аб адмене смяротнага пакарання, змене парадку яго прымянення прызнана немэтазгодным.
«Паколькі гэта пытанне вельмі адчувальнае. Яно разглядалася ўжо на рэферэндуме ў 1996 годзе. І для правядзення спецыяльнага рэферэндуму патрабуецца адпаведная праца, сацыялагічныя даследаванні, тлумачальная праца і праверка гатоўнасці грамадства да прыняцця такога адказнага рашэння», — цытуе словы кіраўніка Канстытуцыйнай камісіі БелТА.