Амбасадар Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан: "Мы заклікаем Беларусь далучыцца да еўрапейскіх краін і адмяніць смяротнае пакаранне"

Амбасадар Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан у межах Тыдня супраць смяротнага пакарання ў Беларусі выступіла са зваротам за скасаванне гэтага віда пакарання. 

“Швецыя разам з іншымі краінамі Еўрапейскага Саюза паслядоўна і актыўна выступае супраць смяротнага пакарання. Гэта бесчалавечная форма пакарання, якой няма месца ў сучасным цывілізаваным свеце, пабудаваным на прынцыпах гуманізму і прызнання каштоўнасці чалавечага жыцця. Адзін з асноўных аргументаў супраць найвышэйшай меры пакарання – гэта магчымыя памылкі і недасканаласці судовай сістэмы, праз якія можа пацярпець невінаваты. На жаль, такія памылкі пазней нельга выправіць. Акрамя таго, наяўнасць смяротнага пакарання нязменна вядзе да эскалацыі жорсткасці і нецярпімасці ў грамадстве.

У Швецыі, згодна з судовым рашэннем, апошні чалавек быў забіты ў 1910 годзе, а канчаткова смяротнае пакаранне было забаронена Канстытуцыяй у 1975 годзе. Мы бачым, што гэта было прагрэсіўнае рашэнне, якое паспрыяла большай гуманізацыі нашага грамадства.

Абапіраючыся на міжнародную практыку і прынцыпы гуманізму, мы заклікаем Рэспубліку Беларусь далучыцца да еўрапейскіх краін і адмяніць смяротнае пакаранне.

Разам скажам смяротнаму пакаранню “НЕ”!”

Кніга «Смяротнае пакаранне ў Беларусі»

Улёткі, дыскі, лагатыпы

Смяротныя прысуды ў Беларусі з 1990 г.

Навіны